krupki.by

ru RU be BE en EN

Мастацкай галерэі горада Крупкі прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Аракчэева



Мастацкай галерэі горада Крупкі прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Аракчэева

Автор / Общество / Чацвер, 02 Красавік 2015 14:54 / Просмотров: 1987

Старшыня райвыканкама Ігар Часнок уручае Аксане АРАКЧЭЕВАЙ рашэнне райвыканкама аб прысваенні мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева.2 красавіка, у Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі, у Крупках адбылася адметная падзея. У гэты дзень была адкрыта выстава «140» Барыса і Аксаны Аракчэевых і мастацкай галерэі прысвоена імя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэна Францыска Скарыны, мастака Барыса Уладзіміравіча Аракчэева.

У святочным мерапрыемстве бралі ўдзел шаноўныя госці: старшыня Крупскага райвыканкама Ігар Часнок, дэпутат, гістарычна першы пасол Чэшскай Рэспублікі спадар Йіржы Карас, загадчык кафедры жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў Уладзімір Масленнікаў, мастак, член Беларускага Саюза мастакоў, педагог Беларускай акадэміі мастацтваў Павел Масленнікаў, дырэктар кніжнага салона Ала Змяёва, калекцыянер карцін Юрый Кіркораў, арганізатар і аўтар работ выставы «140», мастак, член Беларускага Саюза мастакоў, супрацоўнік «Грамадства чэшска-беларускага сяброўства», куратар GalerіaKARAS Аксана Аракчэева.

Прысутныя на выставе пачулі цікавы аповяд аб творчай дынастыі Аракчэевых, аб жыццёвым і творчым шляху Барыса Уладзіміравіча, аб яркім следу, які ён пакінуў у гісторыі мастацтва і адукацыі Беларусі і на культурнай прасторы Крупшчыны ў прыватнасці. 

Йіржы КАРАС і Аксана АРАКЧЭЕВА.– Барыс Уладзіміравіч, яго тры дачкі, унукі – гэта творчая дынастыя мастакоў Аракчэевых вядома далёка за межамі нашай краіны, – гаварыла навуковы супрацоўнік галерэі Таццяна Бондар. – А ў нас, жыхароў Крупшчыны, свой, асаблівы, гонар: гэта і дзесяцігадовае цеснае супрацоўніцтва з мастакамі, і больш за дзясятак перададзеных у дар мастацкай галерэі работ жывапісу і графікі, і, нарэшце, прысваенне галерэі імя Барыса Аракчэева.

Шмат было расказана аб яго дачцэ, таксама знакамітым мастаку Аксане Аракчэевай, якая застаецца верная традыцыям рэалістычнай школы жывапісу. Яе работы захоўваюцца ў фондзе Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, у музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, у Літаратурным музеі М. Багдановіча, у галерэях і прыватных калекцыях Расіі, Польшчы, Чэхіі, Італіі, Нарвегіі, Сербіі, ЗША, Ізраіля, Канады. У фондах Крупскай мастацкай галерэі сёння знаходзяцца работы партрэтнага жанру, а таксама жывапісныя палотны «У майстэрні. Раніца» і «Акенца. Крупкі».

А вось аб тым, што карціны Барыса і Аксаны Аракчэевых палюбіліся крупчанам, сведчаць шматлікія запісы ў Кнізе водгукаў і далейшыя выступленні гасцей выставы.

– Адметна, што сённяшняя падзея праходзіць у Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі, – зазначыў старшыня райвыканкама Ігар Часнок. – І гэта падзея знакавая: мы адкрываем выставу і выносім рашэнне аб прысваенні мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева. Называем яе імем чалавека, які нарадзіўся ў Расіі, жыў у Беларусі, пісаў гісторыю не толькі Расіі, але і Беларусі, беларускага народа, беларускай дзяржаўнасці, беларускай сучаснасці і будучага. Самае галоўнае – чалавек пісаў славянскую гісторыю, гісторыю славян – самага вялікага народа, які ёсць і будзе ў вяках. І калі паглядзець на карціны Барыса Аракчэева, то нельга не заўважыць тую духоўнасць і лёгкасць, з якой яны напісаны. Трэба сказаць, што так пісаць можа чалавек з вельмі тонкай душой, які на самой справе не проста наносіў на палатно тое, што бачыў, а ён перадаваў кавалачак сваёй душы, праз сябе праганяў частку жыцця, той гісторыі, той мясцовасці нашай Беларусі, якую бачыў.

Далей Ігар Мікалаевіч адзначыў вялікую заслугу Аксаны Аракчэевай у тым, што яна як мастак захацела захаваць, падарыць, пакінуць спадчыну свайго бацькі і зрабіла гэта, уручыў рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб прысваенні мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева, падзякаваў за веру ў мастацтва, у культуру, за пройдзены нялёгкі шлях, за настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты.

Добра ведаў Барыса Аракчэева і гістарычна першы пасол Чэшскай Рэспублікі спадар Йіржы Карас, які падчас свайго выступлення сказаў:

– Мне даводзілася арганізоўваць шмат выстаў розных мастакоў у Чэхіі і Беларусі. Барыс Аракчэеў часта выстаўляўся ў нас, і мы лічым яго адным з лепшых мастакоў Беларусі. І такім чынам, праз гэтага чалавека і праз іншых мастакоў, якія выстаўляліся ў Чэхіі, нашы грамадзяне пазнаюць Беларусь як цудоўную краіну, пазнаюць яе непаўторную прыроду, якую можна ўбачыць на палотнах Барыса Аракчэева. Я ганаруся, што прысутнічаю на адкрыцці выставы, і спадзяюся, што мастацкую галерэю будуць наведваць многія і многія людзі.

Падчас свята прысутныя чулі прыемныя ўспаміны пра Барыса Аракчэева ўсіх гасцей, што прыехалі ў Крупкі. Яны адзначалі яго душэўнасць, клопат пра сваіх дачок, яго адносіны да студэнтаў. Цёплыя словы гучалі і ў адрас Аксаны Аракчэевай. Маўляў, такая маленькая жанчына, а можа рабіць такія вялікія справы.

Перапоўненая эмоцыямі, Аксана Барысаўна таксама не стрымлівала свае пачуцці:

– Я доўга ішла да гэтага, і мне было б намнога лягчэй, калі б жыў мой тата. Самае галоўнае, калі мастацтва застаецца ў творах. І цяпер ужо я нясу адказнасць за ўсё і буду працаваць за дваіх, старацца, каб мае творы былі вышэйшага ўзроўню. І сёння разам з татавымі я выстаўляю напісаныя мною партрэты. У гэтай галерэі я пакідаю сваё сэрца, дару кнігу, якую тата, на жаль, не ўбачыў, і яшчэ чатыры сваіх творы.

Усе засталіся ў захапленні ад экскурсіі, якую правяла Аксана Барысаўна па выставе «140». Чаму менавіта такая лічба? Аксане Аракчэевай споўнілася 52 гады, а яе бацьку Барысу Аракчэеву (ён пайшоў з жыцця два гады таму) было б 88. І гэтай вясной ім абодвум – 140. 

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

Ольга Баравуля

Ольга Баравуля

Актуально

15 октября пройдет "прямая линия" по вопросам социальной защиты семей с детьми

В среду, 15 октября, в рамках единого дня консультирования населения по вопросам социальной защиты семей с детьми состоится прямая телефонная линия с исполняющим обязанности заведующего сектором материально-бытового обеспечения управления по труду, занятости и социальной защите Крупского районного исполнительного комитета Мусохрановой Юлией Петровной с 10.00 до 11.00 по телефону 2-62-83.

14 октября "прямую линию" проведет начальник отдела экономики Крупского райисполкома

Во вторник, 14 октября, с 9.00 до 10.00 по телефону 8-01796 2-78-33 прямую телефонную линию проведет начальник отдела экономики Крупского райисполкома КОЗЛОВСКАЯ Татьяна Михайловна.

16 октября ИМНС проведет консультации по вопросам применения налоговых вычетов

16 октября отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц, воспитывающих детей до 18 лет и (или) иждивенцев, проводится тематический день информирования по вопросам применения налоговых вычетов при исчислении подоходного налога с заработной платы. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

16 октября ИМНС проведет день открытых дверей по разъяснению вопросов исчисления и уплаты налогов

16 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц, воспитывающих детей до 18 лет и (или) иждивенцев - плательщиков имущественных налогов, проводит день открытых дверей по разъяснению вопросов исчисления и уплаты земельного, транспортного налогов и налога на недвижимость единым имущественным платежом.

11 октября "прямую линию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 11 октября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Please publish modules in offcanvas position.