krupki.by

ru RU be BE en EN

На Крупшчыне ідзе месячнік па навядзенні парадку на зямлі



На Крупшчыне ідзе месячнік па навядзенні парадку на зямлі

Автор / Общество / Аўторак, 09 Красавік 2019 13:33 / Просмотров: 818

З пачатку красавіка на Крупшчыне ідзе месячнік па навядзенні парадку на зямлі. З кожным днём ён набірае абароты. Не чакаючы афіцыйнага старту працоўнага марафону, да навядзення парадку ля арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, у населеных пунктах у раёне прыступілі яшчэ ў сярэдзіне сакавіка. Кожны чацвер праводзяцца санітарныя дні, а ў мінулыя выхадныя многія ўжо выйшлі і на суботнікі. Узброіўшыся інвентаром, крупчане наводзілі парадак у парках, на тэрыторыях уздоўж дарог, у лясных масівах, ля архітэктурных помнікаў і месц воінскай славы.

– Месячнік па добраўпарадкаванні даў старт маштабным працоўным акцыям, – адзначыла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Надзея Крышталь. – Пасля зімы спраў, як заўсёды, шмат. Таму да марафону чысціні далучыліся літаральна ўсе. У гэтыя дні ў гарадскім парку праводзілася пабелка дрэў, а яго тэрыторыя ўбіралася ад леташняга лісця. Крупскім прадпрыемствам меліярацыйных сістэм пачалося добраўпарадкаванне ракі Курнееўка. Яе прыбярэжную тэрыторыю прыводзяць у парадак работнікі камунальнай гаспадаркі і Крупскага ваеннага лясгаса. Пасля пасадкі саджанцаў стала больш прыгожай і тэрыторыя цэнтральнай раённай бальніцы.

Далей Надзея Уладзіміраўна расказала, што толькі ў горадзе на плошчы звыш пяці гектараў плануецца высадзіць саджанцы ліпы і бярозы. Крупчане прымуць актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу», якая пройдзе з 13 па 20 красавіка, і ў акцыі «Чысты вадаём», арганізаванай Крупскай раённай арганізацыйнай структурай Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Многія заўважылі, якімі прыгожымі становяцца ўзбочыны вуліцы Савецкай, дзе ўладкоўваюцца газоны, вядзецца пасадка туй, устанаўліваюцца клумбы. Падчас правядзення месячніка будуць высаджаны кветкі, створаны дэкаратыўныя кампазіцыі.

Наогул, фронт работ вызначаны для кожнага, і працоўныя дэсанты будуць працаваць да мая.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.