krupki.by

ru RU be BE en EN

З 31 жніўня па 1 верасня ў Слоніме пройдзе Дзень беларускага пісьменства



З 31 жніўня па 1 верасня ў Слоніме пройдзе Дзень беларускага пісьменства

Автор / Общество / Чацвер, 15 Жнівень 2019 09:15 / Просмотров: 1140

Цэнтральнымі падзеямі Дня беларускага пісьменства, які сёлета ладзіцца ў Слоніме і яго ваколіцах, стануць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця свята, а таксама ўзнагароджанні пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Уся двухдзённая культурная праграма дасць жыхарам і гасцям вялікую прастору для цікавага правядзення часу.

З 31 жніўня па 1 верасня пройдуць фестывалі кнігі і прэсы, падагульляльны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Сярод ключавых мерапрыемстваў у Жыровічах пройдзе круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». Нагадаем, што круглы стол – даўняя традыцыя, якая бярэ свой пачатак з 2007 года. Арганізатарамі праекта штогод выступаюць Міністэрства інфармацыі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура» і Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Ужо вядома, што ўдзел у сустрэчы паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, літаратуразнаўцаў, крытыкаў, перакладчыкаў прымуць літаратуры з Азербайджана, Вялікабрытаніі, Грузіі, Індыі, Казахстана, Кітая, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Узбекістана, Украіны. Шмат хто з гасцей не ўпершыню прыязджае ў Беларусь.

Публіцыст, літаратуразнавец, краязнавец, перакладчык Глеб Кудрашоў з Палтавы (Украіна) шмат асабіста робіць для ўмацавання беларуска-ўкраінскіх літаратурных, культурных, увогуле гуманітарных сувязяў. Не меней актыўней у сваёй увазе да беларускай літаратуры з’яўляецца празаік, перакладчык з Узбекістана Рысалат Хайдарава. Дзякучы яе намаганням у далёкай ад Беларусі цэнтральнаазіяцкай краіне з’яўляюцца ўсё новыя і новыя публікацыі твораў беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову.

Сталым удзельнікам круглых сталоў у рамках Дня беларускага пісьменства з’яўляецца дзіцячы пісьменнік з Літвы Яронімас Лаўцюс. Часопіс «Зорачка», які ён рэдагуе ў Вільнюсе, не аднойчы аддаваў свае старонкі беларускай дзіцячай літаратуры. Па традыцыі прыязджае вялікая дэлегацыя з Казахстана. У Беларусі і Казахстана ў апошнія гады з’явілася шмат пунктаў судакранання ў частцы арганізацыі беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў. За апошнія дзесяць-пятнаццаць гадоў многія казахскія пісьменнікі пабывалі ў Мінску, у розных гарадах Беларусі. Што адметна, сустрэчы, дыялогі, дыскусіі, якія адбываюцца на пляцоўцы круглага стала «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», становяцца своеасаблівай дарогай для наладжвання сувязяў казахстанскіх і беларускіх літаратуразнаўцаў.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

6 июня "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 6 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.