Беларусь на планетарным форуме прадставяць 123 атлеты. Сярод іх і двое нашых землякоў – двухразовая алімпійская чэмпіёнка па акадэмічнаму веславанню Кацярына Карстэн і майстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе Дзяніс Сімановіч. У субботу, 6 жніўня, на старт у класе лодак-адзіночак выйдзе Кацярына Карстэн, для якой гэтыя Алімпійскія гульні будуць ўжо сёмымі па ліку. Папярэднія заезды весляроў пачнуцца ў 14 гадзін 30 хвілін па беларускім часе, прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал «Беларусь 5». У выпадку ўдалага выступлення ў кваліфікацыйным турніры за званне алімпійскай чэмпіёнкі славутая зямлячка будзе змагацца ў суботу, 13 жніўня.
А 12 жніўня стартуе турнір хадакоў, дзе за медалі паспрачаецца Дзяніс Сімановіч, які выступіць на трэцяй для сябе Алімпіядзе. Старт спаборніцтваў па спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 20 кіламетраў будзе дадзены ў 21.20 па мінскім часе.
Пажадаем землякам і ўсім беларускім спартсменам поспехаў.