Ведаць свае карані
Інтэрнэт-праект "Паралелі часу" прысвячаецца Году малой Радзімы. Яго задума – шэраг гістарычных матэрыялаў з абсалютна новай, эксклюзіўнай інфармацыяй і фотаматэрыялам аб малавядомых старонках развіцця Крупскага раёна. Аўтар праекта – галоўны рэдактар газеты Марына Барадаўка. Эпіграфам зусім невыпадкова абраны наказ «Ведаць свае карані», бо, толькі абапіраючыся на каштоўнасці папярэднікаў, мы захоўваем уласную самабытнасць. У суаўтарства для падрыхтоўкі матэрыялаў запрашаліся гісторыкі, краязнаўцы і проста жыхары горада і раёна, якія цікавяцца гісторыяй малой радзімы, ведаюць яе і якім ёсць што сказаць новага. Аўтару праекта ўдалося сабраць вакол яго ідэі сапраўды творчых і апантаных людзей. Фармат інтэрнэт-праекта дазволіў зрабіць сабраную інфармацыю даступнай самаму шырокаму колу карыстальнікаў, а гэта немалаважна.
Праект палюбіўся, а гэта значыць, што задума ўдалася. Ён працягваецца, свайго ўвасаблення чакае шмат ідэй, і наперадзе яшчэ шмат адкрыццяў, новых фактаў і творчых знаходак.