krupki.by

ru RU be BE en EN


Лынды білі? А, магчыма, бібікі ці байды? Хто зможа адказаць на гэтыя пытанні?

Автор / Калейдоскоп / Tuesday, 21 January 2025 08:41 / Просмотров: 594

Здаецца, і сэнс зразумелы. А калі ўдумацца глыбей… Што такое лынды, чым яны адрозніваюцца ад бібікаў і навошта іх біць? Фразеалогія – самы загадкавы раздзел мовазнаўства. На мой погляд, самы вобразны, трапны і вясёлы.

Шмат кропак над і ў маім разуменні расставіў этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў Івана Лепешава. Чытала – не адарвацца. Асабліва зацікавілі ўласна беларускія, нашы, самабытныя.

Дык вось, слова лынды як асобнага ў літаратурнай мове няма. У паўднёвазаходніх гаворках так называюць ногі. Лынды біць – дарма схадзіць. А ў літаратурнай мове прыжыўся яшчэ і са значэннем «гультаяваць, марнаваць час».

Тое ж і з бібікамі. І такога слова ў літаратурнай мове няма. Аказваецца, утварылася яно паўтарэннем дзеяслоўнай асновы біць. Бібікі біць – гультаяваць.

Байда – устарэлае слова са значэннем барка – рачное судна на Дняпры. Лічылася, што праца людзей на байдзе ў перыяд навігацыі – нявартая справа. Асабліва так меркавалі тыя, хто заставаўся ў меньшасці працаваць па гаспадарцы.

Яшчэ можна біць брынды і тылылы – сэнс аналагічны.

Займаецца пустой справай і той, хто сабакам сена косіць. Дасціпны выраз каламбурнага характару. Мне вельмі падабаецца.

А хто ж такая варона загуменная? Гэта нерастаропны чалавек, разявака. Тут да пераноснага значэння слова варона (разяватая) каламбурна дапоўніўся сакавіты прыметнік. Фразеалагізм гэты ўжываецца даволі часта.

У каго ж вароты пірагамі падпёрты? Аказваецца, так кажуць пра багатага чалавека, у якога ўсяго ўволю, колькі хочаш. У аснове – нерэальны вобраз, узяты з народных казак.

Калі нехта жадае поўнасцю падпарадкаваць сваёй волі іншага чалавека, то ён выкруціць з яго сырыцу. Сырыца – выраб­леная скура, якую ў працэсе апрацоўкі пасля вымочвання мнуць і выкручваюць.

А калі гнеўна, з абурэннем гаворыць ці пагражае – то дае Перуна (маюцца на ўвазе перуновы стрэлы – маланкі).

Калі ж чалавек дае пудла, то ён вельмі памыляецца. Гэты выраз паходзіць з мовы паляўнічых, дзе пудла – гэта няўдачны стрэл, промах.

Пра чалавека, які займаецца не справай, a размовамі, гавораць – пусты млын. Так, млын прарэзліва гудзе пры недастатковай загрузцы яго камянёў.

Пра цябе і куры не шэпчуць! Ніхто нічога не гаворыць пра кагосьці, нават куры, якія, зразумела, не ўмеюць ні гаварыць, ні шаптаць.

Фразеалагізмы добра абаснаваліся ў нашай моўнай культуры. Як бачым, у гэтых устойлівых выразах агульнае значэнне не заўсёды вынікае са значэння слоў, што ў іх уваходзяць. Тым яны і цікавыя.

Крылатыя фразы, безумоўна, літаральна лётаць не умеюць, але сваім вобразным узлётам робяць мову больш цікавай і сакавітай.

Сафія БАРАДАЎКА.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.