krupki.by

ru RU be BE en EN

17 ліпеня – Дзень утварэння Крупскага раёна



17 ліпеня – Дзень утварэння Крупскага раёна

Автор / Общество / Thursday, 17 July 2025 08:58 / Просмотров: 745

Год назад крупчане адзначылі яго 100-годдзе.

У далёкім 1924 годзе на карце Беларусі з’явілася новая адміністрацыйная адзінка. Яе стварэнне – гэта жывая гісторыя, поўная эканамічных рэформаў, ваенных подзвігаў і лёсаў звычайных людзей, якія зрабілі раён тым, чым ён ёсць сёння.

Да ліпеня 1924 года тэрыторыя сучаснага раё­на часткова ўваходзіла ў склад Барысаўскага, часткова – Сенненскага павета. Згодна з рашэннем 2-й сесіі ЦВК БССР аб раяніраванні большая частка яго тэрыторыі ў 1924 годзе ўвайшла ў склад новаўтворанага Крупскага раёна. Яна ахоплівала 11 сельскіх Саветаў, 174 населенных пунктаў, у якіх пражывала на той час каля 25 тысяч чалавек. Частка населенных пунктаў былога Сенненскага павета ўвайшла ў склад былога Халопеніцкага раёна, частка – у склад тагачаснага Чарэйскага раёна.

Згодна з адміністратыўнай рэформай былі ўтвораны раённыя органы ўпраўлення. 28 жніўня 1924 года праведзена раённая партыйная канференцыя, якая паклала пачатак работы Крупскага раённага камітэта КПБ, з 1 верасня пачаў працаваць Крупскі раённы выканаўчы камітэт. 12 кастрычніка праведзена першая раённая канферэнцыя працоўнага сялянства, а 7 снежня 1924 года – першы раённы з’езд Саветаў. На з’ездзе сярод іншых пытанняў было таксама прынята рашэнне аб стварэнні сельскіх таварыстваў узаемадапамогі, сельскагаспадарчых кааператываў, таксама аб правядзенні на тэрыторыі раёна новай эканамічнай палітыкі.

Тэрмінова былі прыняты меры па ўпарадкаванні органаў мясцовай улады, арганізацыі бесперабойнай работы прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У першую чаргу была звернута ўвага на работу вядучага прамысловага прадпрыемства – Крупскай фабрыкі «Саломка», пазней пераўтворанай у Крупскі дрэваапрацоўчы камбінат.

На працягу другой паловы 1924 года ў раёне былі праведзены арганізацыйныя сходы і канферэнцыі настаўнікаў, сялянскай моладзі, таксама асобна – жыхароў польскай, яўрэйскай нацыянальнасцей.

Згодна з пастановай ЦВК «Аб практычных мерах па правядзенні нацыянальнай палітыкі», прынятай у ліпені 1924 года, у раёне, пачалася палітыка беларусізацыі.

Былі прыняты меры па аднаўленні і развіцці ўстаноў сістэмы адукацыі і аховы здароўя. Гэта, бадай, галоўная падзея на той час.

У 1924 годзе нарадзіліся пазней вядомая нават за межамі раёна дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, звеннявая па вырошванні льну ў калгасе «Бальшавік» Бурая Ніна Фёдараўна, будучыя кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга: даярка з калгаса «Бальшавік» Барабанава Аляксандра Андрэеўна, жывёлавод з калгаса «Камунар» Разумовіч Марыя Лявонцьеўна, рабочая з саўгаса «Бобр» Ляшкова Надзея Іванаўна, рабочы з саўгаса «Абчуга», удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Свідэрскі Нестар Арсенцьевіч.

У 1924 годзе нарадзіліся ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, у мірны час дырэктар Крупскага ­аддзялення друкарні Багданаў Мікалай Мікалаевіч, былая медсястра палявога ваеннага шпіталя, у мірны час кавалер ордэна «Мацярынская Слава» – Безручонак Ніна Сяргееўна, кулямётчык у гады вайны, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі Букаткін Іван Аляксеевіч, былы разведчык, кавалер ордэна Славы трэцяй ступені Веялка Іван Мікітавіч, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, удзельнік вызвалення Беларусі ў гады вайны, удзельнік штурма Кёнігсберга Гамульскі Віктар Сцяпанавіч, былая радыстка, узнагароджаная ў гады вайны медалямі «За баявыя заслугі», «За адвагу» Гарошка Ганна Паўлаўна і іншыя. Усяго ў гады вайны баявымі ордэнамі ўзнагароджаны 16 крупчан, якія нарадзіліся ў 1924 годзе, медалямі – 26 равеснікаў раёна.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА,
кандыдат гістарычны навук.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.