krupki.by

ru RU be BE en EN

23 студзеня гарадская СШ № 3 адзначае 30-гадовы юбілей



23 студзеня гарадская СШ № 3 адзначае 30-гадовы юбілей

Автор / Главные новости / Понедельник, 23 января 2023 10:18 / Просмотров: 4161

У тых, хто 23 студзеня 1993 года пераступіў парог новай гарадской школы, у памяці застаўся зімовы, заснежаны, але такі вясёлы і цёплы дзень, які прынёс нам новых сяброў, калег, вучняў.

Кожны раз, калі я саджуся за ліст паперы, у мяне з’яўляюцца ўсё новыя думкі пра калег, для якіх, як і для мяне, школа ўвайшла ў жыццё непаўторным крокам. Пах фарбы новабудоўлі, усё, што мы стваралі ў класах-кабінетах сваімі рукамі, – у кожнага застанецца ў памяці назаўсёды.

30 гадоў таму новая школа прыняла да сябе 665 вучняў. У 1994 годзе адбыўся першы выпуск – атэстаты атрымалі 56 выпускнікоў. У гэтым годзе вучняў налічвалася больш, чым у наступныя гады – 843. Нялёгка было адміністрацыі школы. Трэба было згуртаваць настаўніцкі і вучнёўскі калектывы. Але мы справіліся, бо была каманда аднадумцаў. Гэта дырэктар школы Эдуард Міхайлавіч Казлоў, намеснікі дырэктара – я, аўтар гэтых радкоў, Надзея Іванаўна Барысенка, Галіна Аляксандраўна Сакавец, Соф’я Васільеўна Ерашэнка, Мікалай Валянцінавіч Лізура. У школе адзначаўся асаб­лівы мікраклімат як у педагагічным, так і вучнёўскім калектывах на аснове ўзаемаразумення, беражлівых адносін адзін да аднаго. Я свядома не называю прозвішчы настаўнікаў, бо ўсе працавалі мэтанакіравана, з вялікай адказнасцю. Педагогі вызначаліся знешняй і ўнутранай прыгажосцю. Яны добра ведалі: такімі іх жадаюць бачыць дзеці.

Асцярожны, але цвёрды крок быў зроблены ў развіцці эстэтычнага накірунку. Як пойдуць справы? Методыкі, кадры, умовы для працы – усё прыходзілася набываць і арганізоўваць самім. Радаваліся бацькі і вучні пачатковых класаў. Дзеці з вялікім задавальненнем спявалі, танцавалі, ігралі на музычных інструментах, актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх школьных і раённых мерапрыемствах. Важкі ўклад у гэты накірунак зрабілі Людміла Мікалаеўна Свідзінская, Наталля Анатольеўна Тамашэнка, Юрый Фёдаравіч Сарокін, Віктар Ула­дзіміравіч Зябкін. А яшчэ вучні падрыхтоўчых і першых класаў займаліся па праграме з паглыб­леным вывучэннем прадметаў этнамастацкага цыклу, развіваючага навучання.

Сталі мы першапраходцамі па адкрыццю спецыялізаваных ліцэйскіх ваенна-патрыятычных, хіміка-біялагічных, фізіка-матэматычных класаў. Супрацоўнічалі з Ваеннай акадэміяй Рэс­публікі Беларусь, Віцебскай акадэміяй ветэрынарнай медыцыны, Мінскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам, Беларускім нацыя­нальным тэхнічным універсітэтам. Супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі – адна з лепшых старонак у гісторыі нашай школы. Дэвіз настаўнікаў, якія працавалі ў ліцэйскіх класах, – «Покой нам только снится». Таму выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў адзначалі высокую падрыхтаванасць выпускнікоў па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, рускай, беларускай, англійскай мовах, фізічнай культуры. А выпускнікі ліцэйскіх класаў – наш гонар. Сёння ўсе яны працуюць у розных рэгіёнах рэспублікі па выбраных яшчэ ў школьныя гады прафесіях.

Ні для каго не сакрэт, што наша суровая рэчаіснасць заўсёды ўносіла свае карэктывы ў розныя аспекты жыцця школы. Мы вучыліся на сваіх памылках, бычылі школу будучыні ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. Працавалі толькі на карысць вучня. Мяняўся і корпус адміністрацыі. Значны след у арганізацыі выхаваўчай работы пакінулі Алена Аляксандраўна Дамаронак, Ірына Пятроўна Ярышкіна, Алена Уладзіміраўна Ржэуцкая, Алена Пятроўна Бельцюгова, у пачатковым навучанні – Людміла Пятроўна Шалак. Шмат цікавага ўкаранілі ў практыку работы школы намеснікі дырэктара Жанна Ула­дзіміраўна Хадатовіч, Таццяна Мікалаеўна Шчамель. Больш за чатыры гады кіравала школай Алена Ігараўна Бялькова, пяць гадоў – Алена Юр’еўна Баранчук. Сёння ўзначальвае калектыў Алена Эрнстаўна Бомберава. Намеснікамі дырэктара працуюць Таццяна Аляксандраўна Канавалёнак, Святлана Аляксееўна Прыгажонак, Алена Сяргееўна Чэрнікава.

З кожным годам школа набірае тэмп, крок яе становіцца ўсё мацнейшым. Захоўваюцца і традыцыі школы. Прыемна, што дэвізам школы, як і ў пачатку нашай дзейнасці, застаюцца словы: «Кто не горит, тот тлеет. Да здравствует пламя жизни!»

Ахвотна перадаюць свой багаты вопыт 7 педагогаў-ветэранаў. З дня адкрыцця і па сёння працуюць 3 педагога-ветэрана. Дарэчы, ветэраны – частыя госці ў школе. Кожны раз яны прымаюць шчырыя словы падзякі ад адміністрацыі, прафсаюзнага камітэта за плённую працу.

Ініцыятыўны, творчы корпус адміністрацыі імкнецца якасна вырашаць усе задачы, якія стаяць перад установай адукацыі. У школе 644 вучні, 65 настаўнікаў. Наладжана супрацоўніцтва з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі па правядзенні дыягнастычнага тэсціравання, прафарыентацыйнай работы. Настаўнікі актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах прафесійнага майстэрства, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Арганізавана работа профільных груп, што дае магчымасць нашым вучням рэзультатыўна ўдзельнічаць у прадметных алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, спартыўных спаборніцтвах. Вучні ахвотна наведваюць факультатыўныя заняткі, у тым ліку і «Уводзіны ў педагагічную прафесію», «Асновы праваслаўнай культуры», спартыўныя секцыі. Значная актыўнасць назіраецца ў шосты школьны дзень. Адзначаецца паспяховая дзейнасць мала­дзёжных аб’яднанняў – жыццё не стаіць на месцы.

Хай жа і далей школа даруе радасць новых адкрыццяў. Ёй толькі 30! З юбілеем, любімая школа! З юбілеем, паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы, нашы выпускнікі!

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце 1993-2012 гг.

Автор

admin

admin

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

27 мая налоговая инспекция проведёт тематический приём для предпринимателей

27 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и юридическими лицами по вопросам налогообложения в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

28 мая в аг. Староселье встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 28 мая, в 15.00 в аг. Староселье Игрушковского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КомаровА Юлия Николаевна.

27 мая председатель суда Крупского района проведет "прямую линию" и прием граждан

Во вторник, 27 мая, председатель суда Крупского района ЛОГАЧЁВ Олег Викторович проведет "прямую линию" (с 12.00 до 13.00) и прием граждан (с 14.10 до 15.10) в здании Крупского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь по адресу: г. Крупки, ул. Мира, д. 4.
Предварительная запись возможна по телефону 8 01796 4-00-00. Телефон "прямой линии" +375 1796 4-00-05.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.