
Як вядома, лясная гаспадарка вырашае вялікія дзяржаўныя задачы ў галіне аднаўлення, аховы і абароны лясоў. Штогод на работы па добраўпарадкаванні лясоў і навядзенні парадку на землях ляснога фонду накіроўваюцца значныя сілы і сродкі.
Садзейнічанне падтрыманню ў належным стане земляў ляснога фонду з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна. Разам з тым, па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых пабочных прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных і чыгуначных дарог, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках.
– Менавіта для прыцягнення мясцовага насельніцтва, моладзі, грамадскасці да дзейнасці лясной гаспадаркі 17 кастрычніка бягучага года і праводзілася рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес», – адзначыла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Крупскага лясгаса Наталля Камовіч. – Загадзя ў нас была створана рабочая група, распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні добраахвотнай акцыі, вызначаны аб’екты. Толькі за адзін суботні дзень, 17 кастрычніка, з 23 вызначаных аб’ектаў было прыбрана 6 куб. м бытавога смецця, амаль ва ўсіх лясніцтвах высаджана 16 тысяч дрэў, у асноўным сасны, елкі і ліставых.

Далей Наталля Камовіч расказала, што работнікі Сяляўскага лясніцтва, у прыватнасці, убіралі прыбярэжныя палосы возера Сялява і зоны адпачынку, Бобрскага доследна-вытворчага лясніцтва – навялі парадак на тэрыторыі ля помніка Герою Васілю Чабатарову і ля месца адпачынку «Крыніца», што на рацэ Бобр, Дзянісавіцкага лясніцтва – займаліся ўборкай месцаў адпачынку кварталаў 33 і 47. Наогул, літаральна ўсімі лясніцтвамі і добраахвотнікамі, якія былі забяспечаны неабходным інвентаром, лес у многіх кварталах быў ачышчаны ад захламленасці, добраўпарадкаваны пахаванні і памятныя знакі, убрана смецце паблізу населеных пунктаў.
Да месца адзначыць, што пры планаванні акцыі арганізатары ўлічвалі эпідэміялагічную абстаноўку: вытрымлівалася рэкамендаваная сацыяльная дыстанцыя, у наяўнасці былі дэзынфекцыйныя сродкі для апрацоўкі рук.
Напярэдадні Наталля Камовіч запрасіла нас на так званую рэпетыцыю акцыі. Уборку лесу ўздоўж дарогі праводзілі вучні сярэдняй школы імя Уладзіміра Крыштопенкі пасёлка Крупскага і прадстаўнікі Крупскага раёна газазабеспячэння філіяла ПУ «Барысаўгаз». Як вынік – толькі газавікамі сабраны кубаметр смецця. Кожны, хто прыняў удзел у акцыі, атрымаў ад Крупскага лясгаса сувеніры – блакнот, ручку і плакат «Чысты лес. Талака па навядзенні чысціні ў лесе».

У кастрычніку, пачынаючы з 2010 года, у краіне праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес». Вось і ў мінулую суботу ўсіх нераўнадушных да прыроды людзей паклікалі дапамагчы ў навядзенні парадку.
Фота Святланы ГРЫНЬ.



В четверг, 25 июня, в административном здании Крупского райисполкома по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.
В субботу, 27 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет управляющий делами Крупского райисполкома СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.