krupki.by

ru RU be BE en EN

У пушчах Прошыцкага гідралагічнага запаведніка ў гады вайны адбываліся значныя гераічныя і трагічныя падзеі.



У пушчах Прошыцкага гідралагічнага запаведніка ў гады вайны адбываліся значныя гераічныя і трагічныя падзеі.

Автор / Общество / Суббота, 06 января 2024 15:23 / Просмотров: 217

У пушчах Прошыцкага гідралагічнага запаведніка ў гады вайны адбываліся значныя гераічныя і трагічныя падзеі. Працяг, пачатак тут.

«Комендант гарнизона, видимо, успокоившись, что партизаны их больше не преследуют, приказал собраться всем оставшимся в живых немцам и полицаям в колонну. Он, очевидно, считал, что опасность миновала, так как в деревне Топорище партизан нет.

Как только поредевшая колонна немцев поравнялась с деревней Топорище, Агапоненко приказал открыть огонь из пулеметов и автоматов. Сразу было убито около десятка фашистов, а остальные бросились бежать в сторону леса. Среди них был и комендант гарнизона.

После этого боя оба отряда вернулись в Колодницу. У нас потерь не было. Были взяты в плен: комендант гарнизона, его заместитель, переводчик и два полицая. Остальные фашисты в этой колонне были уничтожены метким огнем наших партизан. Взяты трофеи: 5 автоматов, 3 пулемета, миномет, 9 винтовок, знамя батальона, штабные документы, повозки, лошади и боеприпасы».

Таксама адной з аперацый партызан Сяляўскай зоны вясной 1944 года быў разгром варожага гарнізона, што ахоўваў мост праз раку Эса, які меў стратэгічнае значэнне. На ўзбраенні гарнізона, акрамя 2 кулямётаў, былі аўтаматы, вінтоўкі. Падчас налёту загінулі 2 партызаны, 6 былі паранены. Страты праціўніка склалі 15 гітлераўцаў і паліцэйскіх. Мост быў узарваны, прычым ён быў адзіным на некалькі дзясяткаў кіламетраў.

Шмат гора прынесла мясцовым жыхарам карная аперацыя «Котбус». У кнігах «Памяць» прыведзены спісы ахвяр нацыстаў, мірных жыхароў, знішчаных карнікамі ў маі-чэрвені 1944 года ў ваколіцах возера Сялява. Тых жа, хто падазраваўся ў нейкіх сувязях з партызанамі, адпраўлялі ў гестапа ў Крупкі, а то і ў Барысаў. Адтуль мала хто выйшаў жывым.

У данясенні камандавання першай Беларускай партызанскай  брыгады Беларускаму штабу партызанскага руху было адзначана: «Немцы выслали из района Лепель на Крупки батальон с целью сжигания по пути деревень и угона населения. Но отряды первой белорусской бригады преградили путь. Фашисты повернули назад. В ходе блокады в июне 1944 года фашисты произвели массовые аресты и отправили арестованных в Крупки. С приближением частей Красной Армии 26 июня 1944 года они были расстреляны, забросаны гранатами и сожжены. Только часть осталась в живых под трупами».

У данясенні адлюстравана толькі частка трагедыі, якая адбылася  не толькі на берагах Сялявы.

Намі былі ўстаноўлены прозвішчы некаторых спаленых. Яны пры дапамозе райвыканкама былі размешчаны на стэле помніка ва ўрочышчы Лебартова.

Працуючы ў архівах, намі былі знойдзены дакументы Крупскага СД. Частка з іх –  прыгаворы, якія заканчваліся словам «расстрэл», публікаваліся ў кнізе «Памяць». Параўнальна нядаўна былі выяўлены амаль на 150 старонак ордэраў на арышт тых, хто падазраваўся ў сувязях з партызанамі. Сярод іх крыху больш за 100 тычыліся тых, хто пражываў падчас акупацыі на тэрыторыі сучаснага Крупскага раёна. Супраць кожнага прозвішча  паметка – СД. Тут былі і ордэры на арышт Бераснёвай Надзеі Ніканораўны, членаў падпольнай групы, кіраўніком якой яна была, і на арышт дзяўчат з тапарышчанскай падпольнай групы. Частку прозвішчаў мы знайшлі ў спісах сувязных партызан, спісах загінуўшых, апублікаваных у кнігах «Памяць». Яны рыхтаваліся на аснове апытвання жыхароў раёна, таму былі няпоўныя.  Спіс жа арыштаваных удакладняе іх. На яго аснове мы можам назваць не толькі поўнасцю прозвішчы, імёны, але і зрабіць вывад, што гэта не толькі мірныя жыхары, але ў першую чаргу падпольшчыкі, сувязныя партызан, тыя, хто стаў на шлях актыўнай барацьбы супраць акупантаў. Трэбы адзначыць, што супраць кожнага прозвішча стаіць дата арышту. Гэта май-чэрвень 1944 года, час, калі праводзілася карная аперацыя «Котбус». Гэтыя спісы з’яўляюцца толькі часткай матэрыялаў Крупскага гестапа.

Мы не маем магчымасці ў рамках асобнай публікацыі прывесці ўсе прозвішчы.  Успомнім, тым не менш, Бераснёву Надзею Ніканораўну, Жураўлёва Рамана Раманавіча, Палітыка Марка Філіпавіча, Папова Міхаіла Антонавіча з вёскі Лютыя, Шмаўганца Якава Венедзіктавіча, Туза Юрыя Майсеевіча, Туза Міхаіла Паўлавіча, Фіцкевіча Барыса Рыгоравіча, Туз Зою Майсееўну, Шмаўганца Аляксандра Дзмітрыевіча, Шашкова Аляксея Мікалаевіча, Сяліцкага Пятра Пятровіча, Шмаўганца Аляксандра Піліпавіча з вёскі Смародзінка, Старавераву Наталлю Ермалаеўну, Стараверава Васіля Восіпавіча, Стараверава Ігната Восіпавіча, Стараверава Васіля Афанасьевіча з вёскі Луцішча, Маскалёву Марыю Васільеўну, Казак Кацярыну Сцяпанаўну, Маскалёву Ганну Дзям’янаўну, Барсукову Ганну Ісакаўну. Усе яны загінулі ў засценках гестапа. Але паколькі няма дакладных даных, што яны менавіта расстраляны і спалены ў Крупскай турме, іх прозвішчы нельга ўнесці ў мемарыял. Лазарэвіч Мікалай Фядосавіч з вёскі Харытанцы загінуў у маі 1944 года падчас блакады. Вядома дакладна, што Бароўскі Анісім Андрэевіч з вёскі Кіявец расстраляны ў Крупскай турме. Але магчымы іншыя лёсы. Напрыклад, Маскалёва Марыя Васільеўна была адпраўлена ў Германію ў сумна вядомы канцлагер «Асвенцым», адкуль пасля вызвалення гэтага лагера амерыканскімі войскамі  вярнулася дадому. Але не адразу. Яна была настолькі знясіленая, што давялося доўгі час лячыцца ў шпіталі. Па яе словах, калі яна вярнулася дадому, родныя не адразу нават яе пазналі.

У спісе арыштаваных  за сувязь з партызанамі ёсць таксама прозвішчы Уварава Міхаіла Абрамавіча, Палякова Васіля Матвеевіча, Сяліцкага Пятра Пятровіча са Смародзінкі, Шукайла Уладзіміра Восіпавіча, Ваўкарэзава Восіпа Ігнатавіча, Шляхцічава Мікалая Савельевіча з Харытанцаў, Зайко Івана Міхайлавіча з вёскі Лютыя, Шкіндзерава Іларыёна Фадзеевіча, Шкіндзерава Мікалая Іларыёнавіча з вёскі Забор’е, Мацько Марыі Апанасаўны з Язбоў, Дзернакова Кузьмы Мікалаевіча, Мураўёва Апанаса Фядосавіча з Забор’я,  Хахловай Вольгі Пятроўны, Хахловай Ефрасінні Сямёнаўны з Клубыніч. Пра іх нам пакуль нічога не вядома.

Магчыма, іх успомніць хтосьці з аднавяскоўцаў альбо з блізкіх ці далёкіх родзічаў, просьба паведаміць у рэдакцыю.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

 

Автор

admin

admin

Актуально

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.