krupki.by

ru RU be BE en EN

Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва наведаў Крупшчыну



Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва наведаў Крупшчыну

Автор / Общество / Суббота, 04 ноября 2017 11:09 / Просмотров: 1583

На зямлю Крупшчыны заслужаны дзеяч мастацтваў, народны мастак Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, акадэмік Міжнароднай акадэміі духоўнага адзінства народаў свету Іван Якімавіч Міско прыязджаў ужо неаднойчы. Вось і ў гэтыя восеньскія дні ён з радасцю прыняў запрашэнне наведаць наш горад яшчэ раз.

І нагода таму – падпісанне актаў аб дзяржаўнай прыёмцы дэкаратыўных скульптур з каменя, якія былі зроблены падчас абласнога пленэру, што праходзіў у нашым раёне восенню мінулага года, і ўстаноўлены ў гарадскім парку.

Крупчанам ужо добра знаёмыя ўсе тры арыгінальныя арт-аб’екты – скульптурныя кампазіцыі «Сэрца зямлі», «Дарун-камень» і «Каўчэг». Нагадаем іх аўтараў. Над скульптурнай кампазіцыяй «Сэрца зямлі» скульптар Ігар Засімовіч працаваў у суаўтарстве з Кацярынай Зантарыя. Наш зямляк, беларускі скульптар Алег Купрыянаў стварыў «Дарун-камень», а малады скульптар Алесь Сакалоў падарыў  крупчанам «Каўчэг».

Пасля знаёмства з кампазіцыямі ў гарадскога парку і падпісання актаў у Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева адбылася творчая сустрэча з Іванам Міско. 

– 2017 год для Івана Якімавіча юбілейны, яму споўнілася 85 гадоў, – зазначыла дырэктар Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Бальбот, прадставіўшы госця. – Сваю экспазіцыю «Космас Івана Міско», якая экспануецца ў нашым горадзе, вядомы беларускі скульптар прысвяціў галоўнай тэме сваёй творчасці – касманаўтыцы і яе героям. Захопленасць космасам доўжыцца ў Івана Якімавіча ўжо больш за паўвека, і ён не збіраецца здраджваць гэтай тэме. Але не варта думаць, што гэта адзіная захопленасць у яго. Іван Міско – аўтар дзясятка манументальных твораў, соцень скульптурных партрэтаў вядомых дзеячаў культуры, навукі, працы, многіх мемарыяльных дошак. Упэўнена, што не толькі ў мяне, але і ва ўсіх прысутных узнікае пытанне: адкуль у Вас, Іван Якімавіч, з’явілася цяга да мастацтва?

І прагучаў разважлівы і памяркоўны адказ скульптара:

– Нарадзіўся я на хутары Паплаво, што на Слонімшчыне. На беразе невялікай рачулкі Валобрынка, літаральна за дзесяць-пятнаццаць метраў ад вады, і стаяла наша драўляная хата-пяцісценка. Побач быў агарод, гаспадарчыя пабудовы. А крыху воддаль пачынаўся стары высокі лес, які агінаў нашу сядзібу плаўнай дугою. Разам з сябрамі-аднагодкамі з суседняй вёскі Чамяры мы гойсалі па лесе, збіралі ягады і грыбы, купаліся ў Валобрынцы, лавілі ў ёй ракаў, рыбу. Але больш за ўсё мне падабалася быць аднаму. Я клаўся на траву і мог гадзінамі назіраць за вялікімі беласнежнымі аблокамі, якія ўяўляліся мне рознымі загадкавымі персанажамі. У такія хвіліны я даваў волю фантазіі і ў сваіх марах-летуценнях пераносіўся далёка-далёка, вандруючы ў бяскрайнім Сусвеце. Колькі сябе памятаю, столькі і жыве ў мяне неспатоленая прага ўбачыць нябачанае, спазнаць неспазнанае. Мусіць, адтуль, з далёкага маленства, і пачынаюцца вытокі майго творчага захаплення. А на пытанне: «Адкуль цяга да мастацтва?» такі мой адказ: я і сам не ведаю. У нашым доме была вялікая, акуратна пабеленая печ. І вось адна яе плоскасць – роўная і бялюткая – надта мне спадабалася, што я не мог утрымацца ад спакусы, каб не намаляваць на ёй. Калі не было нікога дома, я дастаў з печы вугольчык і даў волю свайму натхненню: намаляваў поплаў, лес, бераг рэчкі... Спахапіўся толькі тады, калі ўвесь бок печы быў размаляваны. І тут мяне ахапіў страх: што ж я нарабіў? Але ўсё абышлося даволі спакойна. Зайшоў сусед і спытаў, хто гэта так намаляваў? А маці з гонарам адказала: гэта наш Ванька! І сусед нібы ў ваду глядзеў, сказаўшы: мо’ ён і стане мастаком.

Але, як расказаў далей Іван Якімавіч, да гэтага яшчэ ляжала доўгая і складаная дарога. Пасля вайны хлопец паехаў паступаць у Мінскае мастацкае вучылішча, узяўшы з сабой рэчмяшок з сухарамі і коўдрай. Ды падчас начоўкі яго абрабавалі, і давялося ехаць назад дамоў. А вось на наступны год ён паступіў у мастацкае вучылішча, але пасля заканчэння першага курса студэнта прызвалі ў армію. Па словах Івана Якімавіча, перажываў нядоўга, таму што са службай яму пашанцавала. На першым пастраенні на пытанне камандзіра роты, хто ўмее маляваць, салдат зрабіў крок наперад і быў прызначаны мастаком у армейскі клуб. Да месца адзначыць, што за гэты час ён завочна закончыў вучылішча пры Усесаюзным доме мастацкай творчасці імя Н.К. Крупскай у Маскве. Пасля службы ў арміі зноў працягнуў вучобу ў Мінскім мастацкім вучылішчы. Праўда, лёс распарадзіўся так, што хаця і вучыўся на аддзяленні жывапісу, закончыў аддзяленне скульптуры. І зрабіў гэта пасля таго, калі ўбачыў, як працуе скульптар – яго захапіла магчымасць прадметы і аб’екты перадаваць аб’ёмна і шматмерна. Так яго сэрца назаўсёды прыкіпела да архітэктуры. 

– Але, бадай, галоўнай вяхой у маім жыцці стаў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у які я паступіў у 1961 годзе і скончыў у 1966-м. Дарэчы, паступаў я туды ўжо калі быў членам Саюза мастакоў рэспублікі, -- працягваў расказваць Іван Міско. – Ведаеце, мне заўсёды шанцавала на добрых людзей. Ну вось як, напрыклад, расцаніць такі факт. Не паспеў я скончыць у 1957 годзе мастацкае вучылішча, як у Мінску адкрываецца мастацкі музей. І дырэктар гэтага музея Алена Аладава запрашае мяне на працу. Мне тут жа выдзяляюць пад майстэрню невялічкі пакойчык і загружаюць цікавай работай. Амаль дваццаць гадоў свайго жыцця я аддаў музею. І ні кропелькі не шкадую. Наадварот, удзячны Богу і лёсу, бо гэта былі гады майго мастакоўскага росту, майго прафесійнага і чалавечага сталення.

Творчасць беларускага скульптара Івана Міско добра вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Яго часта называюць “касмічным” скульптарам, таму што Іван Якімавіч – адзіны зорны скульптар на постсавецкай прасторы. Ён па некалькі разоў у год бываў у Зорным гарадку і з натуры ляпіў усіх касманаўтаў. Сярод іх – амаль усе касманаўты былога Савецкага Саюза, у тым ліку беларусы – Уладзімір Кавалёнак, Пётр Клімук і Алег Навіцкі, а таксама прадстаўнікі розных краін, што пабывалі на арбіце. І скульптар доўга і ахвотна расказваў аб тым, як у яго нарадзілася захапленне касмічнай тэмай, як яна з новай сілай успыхнула пасля смерці Аляксея Гагарына, як яму працавалася з касманаўтамі, хто і чым яму больш за ўсё запомніўся. 

У Мінску на вуліцы Інтэрнацыянальная, 11а знаходзіцца майстэрня скульптара, дзе ён працуе ўжо больш за 40 гадоў і якую наведваюць знакамітыя людзі. Тут з’явіліся нават касмічныя традыцыі. Якія? Іван Міско паведаміў, што першым натуршчыкам у гэтай майстэрні стаў касманаўт Пётр Клімук і ён першы распісаўся на люстэрку, якое скульптар прынёс з дому. У майстэрні, як і на касмадроме Байканур, ёсць таксама дзверы з аўтографамі касманаўтаў. 

Падчас сустрэчы Івану Якімавічу задалі такое пытанне: “Што Вы ўкладваеце ў паняцце “сэнс жыцця”? На што ён адказаў: “Пра гэта многа можна гаварыць. А калі коратка, то галоўнае заключаецца ў тым, каб не змарнаваць адведзеныя табе лёсам гады, каб рэалізаваць дараваныя Богам здольнасці. І рэцэпт тут адзін – праца, праца і яшчэ раз праца”. Мяркуем, што гэтым сказана ўсё. Як зазначыў наш госць, ён і дзясятай долі не зрабіў бы таго, што зрабіў, каб аддаваўся ляноце і гультайству. “Я ж сабе не дазваляў такога ніколі. Працаваў з ранку і да позняга вечара. А ў маладыя гады прыхопліваў і выхадныя дні. Мой жыццёвы дэвіз: рукі павінны быць кожны дзень у гліне”.

Напрыканцы сустрэчы наша мясцовая паэтэса Таццяна Каваленка прачытала свае вершы, прысвечаныя Крупкам, Івану Міско і рэзчыкам па камню, якія працавалі ў горадзе ў 2016 годзе. Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Мельнік выказала падзяку і шчырыя словы пажаданняў вядомаму беларускаму скульптару, а таксама аднаму з рэзчыкаў, аўтару скульптурнай кампазіцыі “Сэрца зямлі” Ігару Засімовічу і ўручыла ім сувеніры і кветкі.

Пасля такой змястоўнай сустрэчы ніхто не хацеў разыходзіцца. Іван Міско зноў і зноў адказваў на шматлікія пытанні, фатаграфаўся з тымі, хто яго прасіў аб гэтым, запрашаў да сябе ў майстэрню, дзе для кожнага госця знойдзецца кубак свежазаваранай на духмяных зёлках гарбаты. Напрыканцы з усімі ўдзельнікамі творчай сустрэчы было зроблена фота на памяць.

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

28 ноября состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 ноября, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

30 ноября "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В субботу, 30 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович. Телефон 2-77-47.

28 ноября встречу с населением аг. Ухвала председатель райисполкома

Внимание! Встреча с населением председателя Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛА Анатолия Станиславовича, которая должна была пройти сегодня, 26 ноября в аг. Ухвала, переносится на четверг, 28 ноября, и пройдет в 10.00 в аг. Ухвала (административное здание Ухвальского сельисполкома).

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.