krupki.by

ru RU be BE en EN

Яе вялікасць Кніга была ў цэнтры двух святочных дзён



Яе вялікасць Кніга была ў цэнтры двух святочных дзён

Автор / Общество / Среда, 05 сентября 2018 14:08 / Просмотров: 1493

Першыя выхадныя верасня ўжо дваццаць пяты год запар праходзяць у нашай краіне пад знакам беларускага пісьменства.  Свята прадстаўляе ўсе знакавыя падзеі і дасягненні, усё тое, што адбылося за цэлы год у літаратуры, кнігадрукаванні, гістарычнай навуцы і асветніцкай дзейнасці, музейнай справе, у нацыянальнай культуры наогул. Як вядома, сёлета гэта галоўнае літаратурнае свята краіны праходзіла ў горадзе Іванава, які знаходзіцца ў самым цэнтры Заходняга Палесся.

Адразу варта заўважыць, што Іванава, нягледзячы на ўзрост, а яму спаўняецца 595 гадоў, заўсёды быў прыгожы і дагледжаны, але да Дня беларускага пісьменства горад стаў яшчэ больш прывабным.

Афіцыйная цырымонія  адбылася на галоўнай сцэне ў гарадскім парку райцэнтра. Старт мерапрыемству даў сімвалічны перазвон і белыя галубы, якія ўзляцелі ў неба. Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям урачыстасцей зачытаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка. «Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаем даніну павагі ўсім тым, хто стварыў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і ўзняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова. Продкі пакінулі нам неацэнны скарб – родную мову, цудоўнымі ўзорамі якой з’яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа», – гаворыцца ў віншаванні Кіраўніка дзяржавы.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс сказаў, што Брэсцкая вобласць ужо чацвёрты раз прымае Дзень беларускага пісьменства. «Я ўдзячны жыхарам Іванава, якія адклікнуліся і актыўна рыхтаваліся да свята. Прыкладам таго з’яўляецца і гэты парк, які пераўтварыўся літаральна за некалькі месяцаў і стаў цудоўным месцам адпачынку для жыхароў і гасцей горада. Тут, на Палессі, жывуць вельмі таленавітыя, працавітыя людзі. На гэтай зямлі нарадзіліся і тварылі многія вядомыя дзеячы культуры, мастацтва – у нас вельмі добрая гістарычная спадчына», – адзначыў губернатар.

Шмат гадоў нязменнай часткай Дня беларускага пісьменства з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў», якая праводзіцца па благаслаўленні Беларускай праваслаўнай царквы. У суботу, 1 верасня, яе ўдзельнікі прыбылі ў Іванава з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга, а назаўтра па традыцыі пасадзілі Сад Малітвы на тэрыторыі беларускамоўнай СШ № 4 райцэнтра.

Прывітальны адрас ад Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі зачытаў епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін. «Дзень беларускага пісьменства – важнае свята ў жыцці нашага грамадства, – падкрэсліў у сваім пасланні прадстаяцель БПЦ. – Гэта свята звяртае нашу ўвагу на гістарычныя карані беларускага народа і на тую бясцэнную духоўную спадчыну, якую кожны патрыёт Беларусі павінен старанна захоўваць і ў меру сваіх сіл памнажаць».

Афіцыйную цырымонію працягнула мастацка-тэатралізаваная пастаноўка «Малой радзіме пакланюся!» Тут жа прайшло ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. А ўвечары эстафета святкавання была перададзена гораду Слоніму. Завяршыў свята канцэрт майстроў мастацтва і зорак беларускай эстрады «Льецца песня над Палессем».

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.