krupki.by

ru RU be BE en EN


Баявое хрышчэнне для Васіля Стасевіча адбылося на валакаламскім накірунку фронту

Автор / Земляки / Аўторак, 21 Красавік 2020 10:47 / Просмотров: 946

Радавы 95-га асобнага стралковага батальёна Васіль СТАСЕВІЧ удзельнічаў у абароне Масквы, прарыве блакады Ленінграда, вызваленні Беларусі, Польшчы, баях ва Усходняй Прусіі, штурме Кёнігсберга. Фота 1946-1947 гадоў.Радавы 95-га асобнага стралковага батальёна Васіль СТАСЕВІЧ удзельнічаў у абароне Масквы,прарывеблакады Ленінграда, вызваленні Беларусі, Польшчы, баях ва Усходняй Прусіі, штурме Кёнігсберга. Фота 1946-1947 гадоў.

З ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Васілём Дзмітрыевічам Стасевічам я знаёмы з сярэдзіны 70-х, калі прыехаў працаваць у Нацкую сярэднюю школу.

Сустракаліся даволі часта, гутарылі на самыя розныя тэмы, таму што жылі амаль побач адзін з адным. Не абыходзілі і тэму Вялікай Айчыннай вайны, у якой актыўны ўдзел прымаў і Васіль Дзмітрыевіч. Мой суразмоўца – мясцовы, нарадзіўся ў Начы 23 лютага 1921 года. Да вайны спачатку працаваў на млыне, які знаходзіўся на ўзбярэжжы ракі Нача і быў пабудаваны яшчэ пры Кацярыне ІІ, потым у калгасе. У дзеючай арміі з 1941 года.

 – Да пачатку вайны наша камандаванне накіравала нас на Далёкі Усход да японскай граніцы, дзе мы знаходзіліся каля года, – успамінаў ветэран. – На Далёкім Усходзе было сканцэнтравана каля 40 дывізій, таму што існавала пагроза нападу японцаў на СССР. Як вядома, Японія была саюзніцай Германіі і яшчэ ў канцы 30-х паказала сваю зброю каля возера Хасан і ракі Халхін-Гол. Калі склалася небяспечнае становішча пад Масквой, нас перакінулі на абарону сталіцы. Велізарныя страты несла наша армія пад Смаленскам, Ржэвам, Гжацкам і Вязьмай.

Далей Васіль Дзмітрыевіч расказваў, што першае яго баявое хрышчэнне адбылося на валакаламскім накірунку фронту, дзе вяліся вельмі жорсткія баі. Усе стаялі насмерць. Паступіла каманда: «Ні кроку назад!» Была аб’яўлена ўсеагульная мабілізацыя. На абарону сталіцы выступілі ўсе, хто мог насіць зброю, многія ўзводзілі абарончыя збудаванні. Дзякуючы мужнасці і гераізму, удалося адстаяць Маскву, перайсці ў контрнаступленне і адцясніць ворага больш чым за 100-150 кіламетраў. Была знішчана вялікая колькасць жывой сілы і тэхнікі ворага. Вялікія страты несла наша армія. Аднак перавага яшчэ была на баку фашысцкай Германіі.

Васілю Дзмітрыевічу пашчасціла. Ён выжыў і перамог. Ваяваў у складзе Цэнтральнага, потым – пасля вызвалення значнай часткі тэрыторыі – салдат перакінулі на І Прыбалтыйскі фронт.

Вельмі памятнымі для ветэрана засталіся дні, калі адбылася аперацыя па прарыву блакады Ленінграда. Немцы аказвалі тут моцнае супраціўленне, біліся за кожны населены пункт, кожны кіламетр. Усё ж немцаў удалося выбіць і вызваліць горад на Няве. Затым Васіль Стасевіч удзе­льнічаў у вызваленні Вялікіх Лук, Віцебска, Дзвінска і горада Кёнігсберга.

Пасля заканчэння вайны працягваў служыць на Паўночным Урале да 1948 года. Дэмабілізаваўшыся, прыехаў на малую радзіму, працаваў вартаўніком у райспажыўсаюзе, потым цесляром у калгасе «Камунар».

Васіль Стасевіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, медалямі «За баявыя заслугі»,«За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй», шматлікімі юбілейнымі медалямі і падзякай ад Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр у 2002 годзе і пахаваны на нацкіх могілках. Памяць пра гэтага добрага і сумленнага чалавека засталася ва ўсіх, хто яго ведаў. У музеі Нацкай сярэдняй школы на спецыяльным стэндзе змешчаны фотаздымак ветэрана вайны, а ў альбоме – аповяд пра яго баявы шлях.

Уладзімір КАНАПЛІЦКІ, аграгарадок Нача.

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.