krupki.by

ru RU be BE en EN


Паштальёны дапамагаюць і падтрымліваць чалавечыя зносіны, і не губляцца ў моры інфармацыі

Автор / Люди дела / Чацвер, 27 Кастрычнік 2016 11:37 / Просмотров: 2361

Пра калектыў работнікаў аддзялення паштовай сувязі Ігрушка зараз Крупскага ўчастка паштовай сувязі Барысаўскага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белпошта» за сваю журналісцкую дзейнасць пісаць даводзілася неаднаразова. І падчас правядзення Дня падпісчыка, і ў інтэрв’ю з кіраўніцтвам раённага вузла паштовай сувязі, і па просьбе жыхароў, і, наогул, чаму не расказаць крупчанам пра добрых і шчырых людзей? Тым больш, што ёсць нагода сустрэцца яшчэ раз, бо па выніках раённага спаборніцтва фотапартрэт начальніка гэтага аддзялення Надзеі Давыдавай занесены на Дошку гонару Крупскага раёна. Як бачым, работнікі, якія праяўляюць прафесійны творчы падыход да сваёй справы, не застаюцца незаўважанымі. І сённяшняй гераіняй рэдакцыйнага праекта  «Люди дела» стала Надзея Яўгенаўна Давыдава.

Уявіць наша жыццё без пошты вельмі цяжка. Сёння, калі высокія тэхналогіі ў многім вызначаюць характар развіцця сучаснага грамадства, калі віртуальная сувязь стала ўсёабдымнай, дзякуючы паштовым работнікам у людзей ёсць магчымасць не толькі не згубіцца ў моры інфармацыі, але і адчуць сардэчнае цяпло і радасць ад зносін адзін з адным. 

– Сапраўды, нягледзячы на інтэрнет, электронку, мабільную сувязь, работы ў нас не становіцца менш, – гаварыла Надзея Давыдава. – Адправіць ці атрымаць пасылку або бандэроль, аформіць падпіску, аплаціць камунальныя паслугі і яшчэ цэлы спіс паслуг – усё гэта робіцца ў нас, у аддзяленні. Нашы паштальёны дастаўляюць у дамы вяскоўцаў добрыя навіны, любімую прэсу, доўгачаканыя вестачкі ад родных і блізкіх. І няхай папяровая пошта выцясняецца электроннай, няпростая праца гэтых людзей застаецца такой жа важнай, як і на працягу стагоддзяў. Ды і людзі, дзякаваць Богу, яшчэ не развучыліся пісаць лісты. Пагадзіцеся, нішто не заменіць канверт ці паштоўку, падпісаныя родным почаркам. Паштальёны Вольга Лябёдка і Галіна Камарова – мае першыя памочнікі. Менавіта яны займаюцца падпіскай на газеты і часопісы. Штодзень, сустракаючыся са сваімі аднавяскоўцамі, размаўляюць, расказваюць аб навінах прэсы, разам гартаюць тоўсты каталог, дзе можна выбраць выданне на любы густ. Таму і жыхары, а ў абслугоўванні двух паштальёнаў аграгарадок Ігрушка і вёска Каменка, без перыёдыкі не застаюцца. І, дарэчы, перавага аддаецца раённай газеце «Крупскі веснік». Вольга Васільеўна і Галіна Васільеўна да кожнага падпісчыка маюць падыход, заўсёды падкажуць і параюць, што выпісаць, колькі каштуе выданне, нагадаюць, да якога тэрміну праводзіцца падпіска.

Сустрэча з Надзеяй Давыдавай адбылася ў аддзяленні паштовай сувязі. Час ад часу сюды заходзілі людзі, і тады наша размова прыпынялася. Мне цікава было назіраць, як хутка і ўважліва абслугоўваліся наведвальнікі, як яны дзяліліся з Надзеяй Яўгенаўнай сваімі клопатамі, абмяркоўвалі ўбачанае па тэлебачанні, пыталі, як лепей зрабіць грашовы перавод. У зале аддзялення на спецыяльных стэндах зроблена выкладка віншавальных паштовак, самых розных часопісаў. Асобна ляжаць усе рэспубліканскія, абласная і раённая газеты, якія паступаюць для набыцця ў розніцу. Вяскоўцы прывыклі ўжо, што ў аддзяленні можна не толькі «падсілкавацца» навінамі, але і набыць неабходныя прадукты. А які багаты асартымент! Тут можна купіць шакалад, каву, макаронныя вырабы, крупы розных найменняў, муку, газіраваныя напіткі, алей, цукар, спецыі, масліны і аліўкі... І не толькі. На бачным месцы – адрыўныя календары на наступны год, парфум, паштовыя скрынкі для пасылак рознай ёмістасці. І ўсё гэта карыстаецца попытам. Таму не дзіўна, што даведзены план тут заўсёды значна перавыконваецца.

Надзея Давыдава ў прафесіі ўжо больш за 30 гадоў. Прайшла шлях ад паштальёна да кіраўніка паштовага аддзялення. І за гэты час яна не проста заслужыла павагу калег і кліентаў, але і заваявала давер жыхароў навакольных вёсак. Жанчына ўмела знаходзіць падыходы да ўсіх: дзяцей, дарослых, пажылых людзей. Асаблівую ўвагу ўдзяляе пенсіянерам, адзінокім людзям. Для кожнага ў яе знойдзецца добрае слова, нікому не адмовіць у дапамозе. 

– Сама я родам з Узнацка, закончыла 8 класаў мясцовай школы, а затым хадзіла ў Ігрушкаўскую СШ, – працягвала Надзея Яўгенаўна. – Атрымаўшы атэстат аб сярэдняй адукацыі, паступіла ў Ільянскі саўгас-тэхнікум, а пасля вучобы была размеркавана на Крупшчыну. Чатыры гады працавала заатэхнікам у саўгасе «Грушаўскі». А на пошту прыйшла воляй выпадку. Прапанова паступіла ў 1985 годзе, і з гэтага часу працую тут нязменна. У мяне былі добрыя настаўнікі – Любоў Савельеўна Радушкевіч, Ксенія Васільеўна Шыбека, якія працавалі на пошце раней. Усе вучылі, што работа з людзьмі патрабуе ўвагі, цярпення. І гэта сапраўды так, бо ў нашай прафесіі галоўным былі і застаюцца зносіны. Як і дзесяцігоддзі таму на пошту ідуць людзі, чакаюць яны паштальёнаў дома. І для многіх нашы паштальёны, акрамя таго, што прыносяць карэспандэнцыю і пенсію, з’яўляюцца жаданымі суразмоўцамі. 

Натуральна, у любой рабоце не абысціся без умення падладзіцца пад патрабаванні часу. На пошце асабліва: так хутка ўсё мяняецца – задачы, абсталяванне, тэхналогіі. Надзея Яўгенаўна расказала, што з камп’ютарам працуе ўжо дзесьці гадоў 15. А гэтымі днямі, напрыклад, часта наведваецца ў Крупкі для вывучэння новай праграмы, якая будзе ўстаноўлена неўзабаве. А паштовыя паслугі, як вядома, працягваюць заставацца запатрабаванымі. Аддзяленне паштовай сувязі Ігрушка прапаноўвае шырокі спектр сучасных паслуг: «Паштовы кур’ер», «Па шляху», «Паскораная пошта – ЕМS», «Прамая паштовая рэклама», «Пісьмы «1 клас», «Паштовы маркетынг» і іншыя. Найбольш запатрабаваны таксама такія паслугі, як «Электронны грашовы перавод», «Электронныя плацяжы», «Электронны каталог тавараў беларускіх вытворцаў», «Электронная падпіска на друкаваныя СМІ», «Назіранне за паштовымі адпраўленнямі». Аўтаматызаваная сістэма «Сервер аплаты паслуг» надзейна забяспечвае магчымасць і своечасовасць праходжання ўсіх відаў плацяжоў. Аўтаматызаваная сістэма назірання дазваляе атрымаць дакладную інфармацыю аб шляху рэгіструемага паштовага адпраўлення, якое ўваходзіць або зыходзіць з моманту адпраўлення да моманту ўручэння ў рэжыме рэальнага часу.

Скарыстацца паслугамі РУП «Белпошта» можна і на сайце прадпрыемства. Гэта віртуальнае аддзяленне паштовай сувязі, у якім можна правесці плату па прынцыпе адзінага асабовага рахунку, падпісацца на перыядычныя выданні, азнаёміцца з каталогам друкаваных СМІ, набыць у інтэрнет-магазіне маркі, канверты, паштоўкі, а таксама азнаёміцца з асартыментам тавараў беларускіх вытворцаў і аформіць заказ.

– І, дарэчы, асобныя жыхары населеных пунктаў заказваюць халадзільнікі, садовыя арэлі, цяпліцы, дывановыя вырабы, – зазначыла Надзея Яўгенаўна. – Усё заказанае прывозіць у аддзяленне паштовая машына з Барысава, якая дастаўляе нам карэспандэнцыю, а таксама харчовыя і прамысловыя тавары.

Кола абавязкаў у Надзеі Яўгенаўны шырокае. Яна і начальнік пошты, і аператар, і таваразнаўца. Як начальнік аддзялення вядзе ўсю неабходную дакументацыю. Як аператар прымае розныя плацяжы, як таваразнаўца прыходуе паступленне тавара і рэалізуе яго. Хоць апошнім часам і даводзіцца чуць, што насельніцтва стала чытаць менш, мая суразмоўца з гэтым не пагаджаецца:

– Падпісны тыраж у нас – 425 экземпляраў, а з пераадрасоўкай і ўсе 530. Толькі раённай газеты «Крупскі веснік» – 160 экземпляраў. На працягу не аднаго дзясятка гадоў ідзе яна ў дамы Валянціны Іванаўны Усошынай і Мікалая Пятровіча Нікіціна з Ігрушкі, Наталлі Васільеўны Барадач і Еўдакіі Паўлаўны Зінкевіч з Каменкі, ды і многія іншыя вяскоўцы ахвотна выпісваюць сваю раёнку. У гэтым плане асабліва хочацца адзначыць нашых настаўнікаў. Раней паштальён дастаўляў газеты і часопісы яшчэ ў Самаседаўку, Острава і Каралёва. Цяпер жа гэтыя населеныя пункты абслугоўвае паштовая машына, што прыходзіць з Барысаўскага раённага вузла паштовай сувязі. А вось пенсію ў вызначаны дзень сюды дастаўляю я сама, заадно бяру і плату за розныя паслугі, падаткі на нерухомасць, зямельны падатак. Крыўдна, але на сяле з кожным годам застаецца ўсё менш і менш людзей. У вёсцы Острава, напрыклад, толькі 6 чалавек, у Каралёва – 11, у Самаседаўцы – 27. За столькі гадоў працы ведаю кожнага з іх.

З удзячнасцю гаварыла Надзея Яўгенаўна аб усіх сваіх калегах: аб тых, з кім пачынала і вучылася ўсяму, як кажуць, з нуля, і аб тых, хто цяпер побач. Па ўсім бачна, што работу сваю яна любіць і не ўяўляе без яе жыцця. Ва ўсім заўсёды адчувала падтрымку родных людзей – мужа і дзвюх дачок. Цяпер, праўда, дочкі ўжо замужам, жывуць і працуюць у Крупках. А бабуля радуецца поспехам унука-першакласніка і імкнецца як мага часцей яго бачыць.

Напрыканцы не магу не заўважыць, што сустрэчу з Надзеяй Яўгенаўнай планавала на пачатак месяца. Але аказалася, што яна ў водпуску і, тым больш, паехала ў санаторый. І я не стрымалася, пацікавілася, як яна адпачыла? І пачула ў адказ:

– Санаторый «Алеся» размешчаны ў адным з самых прыгожых мясцін непадалёку ад Брэста. Гаючыя прыродныя крыніцы, спрыяльны клімат, сучасная база, цудоўныя ўмовы для адпачынку і аздараўлення, таму 18 дзён праляцелі, як адно імгненне. Мы рабілі экскурсіі ў Белавежскую пушчу, Брэст, Пінск, у санаторый прыязджалі вядомыя артысты, была арганізавана цудоўная культурна-забаўляльная праграма. Наогул, сумаваць не было калі. З задавальненнем пабывала б яшчэ раз. А за пуцёўку я ўдзячна кіраўніцтву і прафкаму.

 

 

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.