krupki.by

ru RU be BE en EN

Работы пераможцаў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» прывезлі ў Крупскую галерэю



Работы пераможцаў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» прывезлі ў Крупскую галерэю

Автор / Общество / Серада, 26 Жнівень 2015 10:10 / Просмотров: 1836

Работы пераможцаў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» прывезлі ў Крупскую галерэю Выстава пад назвай «На сваёй зямлі» дзейнічае ў галерэі горада ў жніўні. Конкурсы... Гэта слова трывала ўвайшло ў жыццё як дзяцей, так і дарослых. Дзякуючы арганізацыі самых розных конкурсаў і шырокаму правядзенню іх у нашай краіне і за яе межамі ажыццяўляецца пошук і падтрымка таленавітых людзей.

Адным з цікавых з’яўляецца Міжнародны конкурс жывапісу і графікі «На сваёй зямлі», арганізатарам якога выступіла ў 2006 годзе грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» сумесна з Міністэрствамі культуры, адукацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У бягучым годзе на конкурс, што прайшоў у дзясяты раз, з 34 краін свету было даслана больш за 13 тысяч работ, з іх 459 сталі лаўрэатамі конкурсу.

Работы пераможцаў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» выстаўляліся на розных пляцоўках г. Мінска, у тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі. А сёння магчымасць пазнаёміцца з некаторымі з іх з’явілася ў крупчан і гасцей Крупшчыны.

Работы пераможцаў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» прывезлі ў Крупскую галерэю У вялікай зале Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева экспануецца 45 работ, аўтарамі якіх з’яўляюцца юныя мастакі з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Тайланда і Балгарыі. З дапамогай алоўкаў і фламастараў, гуашы і акварэлі ўдзельнікі конкурсу перадалі на паперы любоў да родных мясцін, гонар за сваю сям’ю, выказалі жаданне жыць у міры і дружбе, аддалі свой голас за здаровы лад жыцця...

Кожная работа выставы «На сваёй зямлі» па-свойму цікавая і багатая сваім зместам, арыгінальная ў плане раскрыцця тэмы і валодання аўтарам тэхнікай мастацкага майстэрства. Кагосьці з наведвальнікаў галерэі асабліва ўражвае сюжэтная работа «Каляды» дзевяцігадовай Каці Катляровай з г. Сочы, хтосьці ў захапленні ад графічнай работы «Вулічны музыкант», аўтар якой 13-гадовая Сафія Дзічанкова з беларускага горада Гомеля, а нехта падоўгу затрымліваецца ля работ на тэму «Падарожжа». Прыемна, што сярод наведвальнікаў выставы былі і тыя, хто ўсур’ёз зацікавіўся Міжнародным конкурсам жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» і вырашыў прыняць у ім удзел. Пажадаем ім ажыццяўлення задуманага!

Работы пераможцаў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» прывезлі ў Крупскую галерэю Яркія ўражанні і незабыўныя сустрэчы з цудоўнымі работамі юных мастакоў свету, а таксама завочныя падарожжы па нашай планеце Зямля чакаюць усіх, хто наведае ў жніўні выставу «На сваёй зямлі». З новымі работамі лаўрэатаў і дыпламантаў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі можна пазнаёміцца ў верасні на выставе «Свет вачыма дзяцей».

Галерэя чакае сваіх наведвальнікаў. А ў верасні яе наведвальнікаў чакае «Свет вачыма дзяцей». 

Таццяна БОНДАР,
навуковы супрацоўнік Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева.

Автор

admin

admin

Актуально

29 октября встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 29 октября, в 15.00 в аг. Докудово, возле магазина, встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского райисполкома КОМАРОВА Юлия Николаевна.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.