krupki.by

ru RU be BE en EN

21 лютага – Дзень роднай мовы. Што кажуць крупчане?



21 лютага – Дзень роднай мовы. Што кажуць крупчане?

Автор / Общество / Аўторак, 21 Люты 2023 10:26 / Просмотров: 1217

Гэта дата мае міжнародны статус. Галоўная яе мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

У Беларусі Дзень роднай мовы адзначаюць з 2009 года. І трэба падкрэсліць, што на сам рэч нам ёсць чым ганарыцца. Эксперты ЮНЭСКА прызналі беларускую мову адной з самых мілагучных у свеце. Па мелодыі гучання яна займае другое месца – пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што наша мова яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх…

Мы вырашылі пацікавіцца ў выпадковых прахожых-крупчан, ці ведаюць яны мову і як часта карыстаюцца родным словам у штодзённым жыцці? І вось што пачулі.

Алена, 25 гадоў:

– Мову ведаю. Вучыла яе ў школе. Складанасцяў па разуменню сэнсу сказанага па-беларуску – не адчуваю. Але так сталася, што сапраўды на роднай мове размаўляю вельмі мала. Злавіла сябе зараз на думцы, што неяк інтуітыўна пры прапанове мовы на інтэрфейсе банкаматаў заўсёды выбіраю менавіта беларускую мову. Радыё і тэлеперадачы люб­лю слухаць на ёй. Атрымлівыю асалоду ад размовы людзей, якія гавораць на роднай мове чыста, лёгка, перасыпаюць гаворку дасціпнымі жартамі і прыказкамі.

Аляксандр, 19 гадоў:

– Сам не размаўляю на мове. Хаця ведаю яе. У сям’і не было прынята, а аднагодкі ў школе раўмаўлялі выключна на рускай. Вырас у такім асяроддзі. А вось мой сябра-студэнт, з якім арэндуем пакой у Мінску, гаворыць на ёй шыкоўна. Я нават не ўяўляю, што ён можа гаварыць яшчэ і на нейкай іншай мове… З яго яна як ліецца. У той час, як я вымушаны словы падбіраць. Самі, напэўна, адчуваеце (усміхаецца). Тым не менш, калі і надалей бу­дзем з Яўгенам сябраваць, бясспрэчна, практыка будзе ўжо іншай. Можа і я перайду паступова ў разрад яе носьбітаў…

Таццяна Віктараўна, 70 гадоў:

– Роднае слова паважаю і ім карыстаюся. Падчас працоўнай дзейнасці беларуская мова была маёй пастаяннай спадарожніцай. Зараз, ужо на адпачынку, асабліва няма з кім на ёй гутарыць. Але я думаю на ёй. Яна як паветра – настолькі мне звычная. Затое цяпер дастаткова часу, каб з задавальненнем чытаць і новыя творы, і раней знаёмыя – з класікаў беларускай літаратуры. Творчасць Алеся Асіпенкі і Ула­дзіміра Караткевіча люблю шчыра.

Дарэчы, сярод маіх знаёмых, мову ведаюць многія. Але не кожны беларус свабодна валодае родным словам. Што гэтаму перашкаджае? Мала практыкі. Што трэба, каб яна была? Жаданне размаўляць па-беларуску.

Наталля Уладзіміраўна, 37 гадоў:

– Мову штодня чую па тэлебачанні. Вядома, разумею. А вось з дзецьмі, прызнаюся, на ёй не размаўляю. Хаця… Кніжкі па-беларуску чытаю сыну-дашкольніку. Ёсць у нас некалькі казак на ёй і дзіцячыя вершы беларускіх аўтараў. Калі прапаную выбраць твор для чытання ўвечары, Арцём часта спыняецца на іх. Мне нават здаецца, што ён пакуль не столькі разумее сэнс, наколькі яму прыемна само гучанне мовы. Нездарма родную мову называюць матчынай.

І яшчэ хачу выказаць думку, што мне звычайна вельмі непрыемна чуць, як людзі са знявагай ставяцца да роднага слова. Ці саромеюцца яго. Складаецца ўражанне, быццам цураюцца сваіх каранёў, родных ім па крыві людзей – продкаў, якія на гэтай мове гаварылі. Так нельга. Бо няма народа без мовы.

Автор

Ольга Баравуля

Ольга Баравуля

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.