krupki.by

ru RU be BE en EN

Надзея Седукова і Ганна Казлоўская адны з першых узнагароджаны медалямі «Партызану Айчыннай вайны»



Надзея Седукова і Ганна Казлоўская адны з першых узнагароджаны медалямі «Партызану Айчыннай вайны»

Автор / Общество / Субота, 11 Сакавік 2023 13:45 / Просмотров: 670

80 гадоў таму – 2 лютага 1943 года – Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР быў устаноўлены медаль «Партызану Айчыннай вайны» І і ІІ ступеняў. І ў той жа год з нагоды 8 Сакавіка загадам Цэнтральнага штаба партызанскага руху такіх узнагарод былі ўдастоены 36 адважных партызанак Беларусі.

І адметны факт: сярод узнагароджаных былі дзве партызанкі, якія ваявалі на тэрыторыі Крупскага раёна. Гэта Надзея Кандрацьеўна Седукова і Ганна Емельянаўна Казлоўская. І больш таго, Ганна – карэнная жыхарка Крупшчыны, яна нарадзілася і вырасла ў вёсцы Дзянісавічы.

Усе прадстаўленыя да ўзнагароды ваявалі ў атрадах народных мсціўцаў альбо былі звязаны з імі з канца 1941-га і пачатку 1942 года, калі партызанскі рух толькі зараджаўся і да яго далучаліся адважныя і адданыя патрыёты, у тым ліку і жанчыны. Яны былі першымі, а першым заўсёды цяжэй. Асабліва складанай была зіма 1942-1943 гадоў, калі яшчэ толькі наладжвалася сувязь з Вялікай зямлёй, не хапала боепрыпасаў, узбраення, не быў наладжаны быт.

Надзея Кандрацьеўна Седукова нарадзілася ў 1920 годзе ў вёсцы Панкратаўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. У пачатку вайны эвакуіравалася ў савецкі тыл. Дабраахвотна ўступіла ў спецшколу пры ЦК КП(б)Б, і пасля яе заканчэння ў складзе атрада «Гвардзеец» была накіравана для дыверсійнай работы ў Крупскі раён. Партызанская разведчыца неаднаразова прасочвалася ў распалажэнне ворага і збірала важныя звесткі аб наяўнасці воінскіх часцей, іх колькасці і ўзбраенні. Аднойчы з групай партызан яна трапіла ў акружэнне і паўмесяца, пакуль не выйшла да сваіх, знаходзілася ў блакіраваным карацелямі лесе, працягваючы з таварышамі весці барацьбу з ворагамі.

Ганаровую медаль атрымала таксама і разведчыца 8-й Круглянскай партызанскай брыгады, якой камандаваў С.Р. Жунін, камсамолка Ганна Казлоўская. Як ужо адзначалася ў пачатку артыкула, яна нарадзілася і вырасла ў вёсцы Дзянісавічы, перад вайной вучылася ў Барысаўскім зааветтэхнікуме, у пачатку акупацыі вярнулася дадому, дапамагала партызанам, а затым і сама непасрэдна ўключылася ў партызанскую бараць­бу. У яе ўзнагародным лісце, у прыватнасці, адзначалася: «Неоднократно проявляла мужество и смелость при выполнении заданий по разведке. Доставляла точные сведения, по которым бригада успешно совершала боевые операции».

Раней мы пісалі аб былым сакратары Крупскага райкама партыі, адным з арганізатараў партызанскага руху на Крупшчыне Якаве Камарове. Менавіта па яго даручэнню Казлоўская стала працаваць партызанскай сувязной. Звесткі яна перадавала праз партызана Аляксея Невядомскага, ураджэнца вёскі Папарнае. Пазней Ганна трымала сувязь з загадчыкам Дзянісавіцкага медпункта Рыгорам Бураковым, перадавала партызанам медыкаменты. Па даручэнню С.Р. Жуніна яна ўстанавіла сувязь з партызанамі Бярэзінскай зоны, пазней уступіла ў атрад «Сяргея».

Адной з аперацый партызан, у якой ўдзельнічала Ганна, быў разгром Дзянісавіцкага гарнізона. Менавіта яна па даручэнню Жуніна выходзіла на сувязь з начальнікам гарнізона Міхаілам Сокалавым, з дапамогай якога і быў ліквідаваны гарнізон. Па разведвальным данным Казлоўскай была праведзена аперацыя па разгрому 28 жніўня 1942 года чыгуначнай станцыі Слаўнае на магістралі Мінск-Орша, аб якой стала вядома нават у Берліне. Па сваім маштабе і выніках гэтая дыверсія ўвайшла ў гісторыю як адна з найбольш значных дзеянняў партызан Беларусі.

Гэта была адна з важнейшых, але не адзіная дапамога Казлоўскай партызанам. Аб дзеяннях партызанкі Ганны Емельянаўны, у прыватнасці, згадвае ў сваёй кнізе «Ад Дняпра да Буга» былы камандзір брыгады Герой Савецкага Саюза С.Р. Жунін. За сваю баявую дзейнасць, як адзначалася ў яе узнагародным лісце, за тое, што «в качестве разведчика штаба участвовала в формировании и организации деятельности партизанских подразделений, находящихся в пяти районах дислокации», што, акрамя разведвальнай дзейнасці, працавала санітаркай у партызанскім шпіталі, а ў час блакады выратавала параненага камандзіра, што ўдзельнічала ў 6 засадных баях, у дыверсіі на чыгунцы, калі быў пушчаны пад адхон варожы эшалон, Казлоўская была ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі, а 29 чэрвеня 1944 года – другім партызанскім медалем, на гэты раз першай ступені.

Сапраўды, у вайны не жаночы твар, але калі вораг прыйшоў на родную зямлю, на яе абарону сталі не толькі мужчыны, але і жанчыны. Дарэчы, у партызанскім атрадзе «Гвардзеец» разам з Седуковай ваявала і сястра Ганны Казлоўскай – Паўла. Вось такая партызанская сям’я патрыётак сваёй Радзімы.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

19 июня пройдет консультация о содействии занятости населения

В четверг, 19 июня, с 9.00 до 10.00 телефон­ную инфор­мационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, член комиссии КУДРЯШОВА Светлана Петровна. Телефон 2-72-81.

19 июня "прямую линию" проведет начальник управления по труду, занятости и соцзащите

В четверг, 19 июня, с 10.00 до 12.00  по телефону 2-72-55 замес­титель начальника управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома – заведующий сектором по занятости КАРАНЬ Тамара Владимировна проведет прямую телефонную линию по вопросам  летней трудовой занятости учащейся молодежи в свободное от учебы время

21 июня "прямую линию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 21 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.