Гэта быў першы значны поспех. За гэтай дыверсіяй былі і іншыя. Вось што пісаў пра баявых дзяўчат у сваіх успамінах капітан Вацлаўскі: «У чэрвені 1942 года група спаліла мост на шляху каля Вяляціч. Немцы выехалі на аднаўленне пераправы. Даведаўшыся пра гэта, Колесава на чале пяці байцоў зрабіла засаду. Падпусціўшы машыну вельмі блізка, група знішчыла ўсіх ехаўшых на ёй гітлераўцаў».
Выкарыстоўваючы рацыю, якая мелася ў дыверсійнай групе Б. Вацлаўскага, Колесава накіравала ў цэнтр наступнае паведамленне: «Во время засады, устроенной на шоссе Борисов-Орша, нами захвачена легковая машина. Из автоматов застрелены офицер и его охранник. Добыты документы о карательных мерах против населения. Сведения сообщены партизанскому отряду».
Хутка праз радыёстанцыю было накіравана другое данясенне: «На железнодорожном перегоне пущен под откос эшелон с грузами и живой силой противника. С нашей стороны потерь нет. Леля».
У асабістым рапарце штабу Спрогіса Колесава дакладвала: «В засадах близ шоссе сожжены 2 автомашины, застрелены 18 фашистов. На железнодорожной магистрали заложенной взрывчаткой взорваны 4 состава с боевой техникой. Разбиты и повреждены 4 паровоза, свыше 15 вагонов и платформ, 2 танка, 18 автомобилей, 6 броневиков, 18 орудий. Из-за усилившейся охраны путей отошли от магистрали и ведем разведку в Борисове и прилегающих населенных пунктах. Приобрели там верных помощников среди партийного подполья. Через них узнаем о засылаемых агентах и провокаторах, за которыми бдительно наблюдаем и не допускаем, чтобы нас засекли. В названном районе наблюдается форсированное передвижение войск противника».
За месяц група, акрамя дыверсій на чыгунцы, разграміла 6 паліцэйскіх участкаў, зрабіла некалькі засад на шашы, знішчыўшы больш за 30 салдат і афіцэраў.
Адзін з першых эшалонаў пусціла пад адхон непасрэдна Алена Колесава. Пра гэта напісана нямала, таму толькі абазначым факт. Дапоўнім, што, згодна з успамінамі В. Лівенцава, пушчаны пад адхон Колесавай эшалон быў з танкамі.
Таксама некалькі разыходзяцца з іншымі звесткі пра саму дыверсію. Лівенцаў жа з расказу Колесавай малюе ў сваёй кнізе наступную карціну: «Весь день Лена пролежала на опушке леса, наблюдая за железнодорожным полотном. Свежие пни, покрытые смолой, свидетельствовали о том, что в этом месте недавно был спилен лес, вплотную подходивший к дороге. Захватчики уничтожили лес, чтобы сделать невозможным незаметный подход партизан. Где-то в стороне слышались паровозные гудки да изредка показывалось облачко дыма. Там находилась станция Крупки. На косогоре все время маячили часовые, время от времени проходили оккупанты с собаками… Переночевав в лесу, утром Лена подошла ближе к станции и тут решила совершить диверсию. Расчет оказался правильным: возле станции немцы чувствовали себя в безопасности, и этот участок охранялся слабее. За поворотом между деревьями виднелась путевая будка, а в стороне работала группа рабочих… Когда в отдалении послышался шум поезда, Лена бросилась к рельсам. Но вдруг по другую сторону полотна она увидела спящего охранника с винтовкой в руке… Лена быстро установила мину и бросилась к лесу. Эшелон с танками был взорван…»
Далей Лівенцаў распавядаў, як ён праз рацыю Вацлаўскага ўстанавіў сувязь з Масквой: «Прождав несколько дней в лагере Лены ответа с Москвы, мы решили поехать к Вацлавскому. Он располагался от нас в километрах 15, у местечка Крупки. Вместе с нами в лагерь Вацлавского отправилась и Лена… Ответ пришел ночью. Центральный партизанский штаб поздравлял нас с достигнутыми успехами и предлагал усилить удары по железнодорожным и шоссейным коммуникациям врага, особенно на участках Минск-Гомель, Борисов-Орша. Было обещано выслать самолетом оружие, боеприпасы, радиостанцию. На утро мы попрощались с Леной и Вацлавским и выехали в Красное… На прощание решили провести еще одну диверсию на «железке». Возвращаясь, подрывники решили разгромить гарнизон численностью около 50 человек в одной из деревень. Пользуясь темнотой, партизаны подошли к школе, в которой ночевали оккупанты. Один из партизан, Фомичев, снял часового, и в окна школы полетели гранаты. Мы бросились в помещение вслед за товарищем и открыли ураганный огонь по засевшим там врагам. Оккупанты, не выдержав натиска, в панике бросились бежать в сторону Крупок. В этой схватке мы потеряли отважного боевого друга и товарища Николая Фомичева. Его похоронили недалеко от деревни Миговщина близ Выдрицы…»
З прыведзенага ўрыўка застаецца незразумелым, у якой з вёсак Крупшчыны была праведзена аперацыя партызан, і магіла Фамічова, мабыць, засталася безыменнай.
30 жніўня на месца дыслакацыі дыверсійных груп, па ўспамінах Ніны Шынкарэнка, былі выкінуты яшчэ некалькі дэсантнікаў. Пры гэтым самалёт, на якім, дарэчы, прыляцеў і кіраўнік дыверсійнай школы А.К. Спрогіс для каардынацыі дзеянняў, быў абстраляны і пашкоджаны.
Аднойчы Колесава папрасіла ў Артура Карлавіча дазволу на «свабоднае паляванне». Спрогіс, ведаючы настойлівасць Лены, не перашкаджаў, толькі даў некалькі парад…
Седзячы са сваімі дзяўчатамі ў засадзе на шашы Мінск-Масква, Колесава ў бінокль убачыла зялёны мікрааўтобус. У кабіне побач з шафёрам сядзеў немец у чорным рэглане. Аглядзеўшыся навокал і не ўбачыўшы іншых машын на дарозе, Лена ў старэнькім плашчы з кошыкам у руках выйшла на праезную частку. Калі шафёр прытармазіў перад жанчынай, яна выхапіла наган і выстраліла ў нямецкага афіцэра. Яе сяброўкі ў гэты час расстралялі з засады пецярых ахоўнікаў. Жывымі застаўся толькі яфрэйтар-шафёр, якога дэсантніцы звязалі і прывялі ў партызанскі лагер. Спрогіс правёў яго допыт і азнаёміўся з дакументамі, якія знаходзіліся ў партфелі забітага афіцэра. Гэта была апошняя дыверсія Колесавай на магістралі.
Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.