Напярэдадні дня цікава і займальна прайшла квэст-гульня, якую арганізавала для шасцікласнікаў гарадской СШ № 1 намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Чарняўская. Каманды «Разумнікі» і «Знаўцы» паслухалі паведамленне пра дзяржаўныя сімвалы краіны і іх значэнне, гімн Крупшчыны, даведаліся пра гербы абласных гарадоў.