krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскай мастацкай галерэі дзейнічае выстава Аляксея Гаміна «Крыніцы натхнення»



У Крупскай мастацкай галерэі дзейнічае выстава Аляксея Гаміна «Крыніцы натхнення»

Автор / Общество / Аўторак, 16 Люты 2016 15:57 / Просмотров: 1378

На старонках гісторыі Крупшчыны мы знойдзем нямала імён, якімі ганарыцца наш народ, якія сваімі справамі ўзбагацілі духоўную ці матэрыяльную скарбонку нашай малой радзімы. І адным з такіх людзей з’яўляецца Аляксей Іванавіч Гамін.

60 гадоў таму назад, у 1956 годзе, лёс звязаў ураджэнца Саратаўскай вобласці з Крупскім раёнам. Больш як паўстагоддзя тут развіваўся талент Аляксея Гаміна, удасканальвалася яго майстэрства, і, нарэшце, была сфарміравана творчая індывідуальнасць самадзейнага мастака.

Аляксей Іванавіч Гамін пайшоў у Вечнасць у 2010 годзе, пакінуўшы значны след у культурным жыцці не толькі Крупшчыны, але і за яе межамі. Майстар палітры вядомы як актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаў народнай творчасці. Яго работа «Лён – наша багацце», адзначаная прэміяй Міністэрства культуры БССР, экспанавалася ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы на выставе народнай творчасці, прысвечанай Дням культуры Мінскай вобласці ў Патсдамскай акрузе. З нагоды 60-годдзя з часу сустрэчы Аляксея Гаміна з Крупшчынай, у памяць аб майстры сваёй справы ў Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева адкрыта выстава «Крыніцы натхнення».

Лаўрэат Першага Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных Аляксей Іванавіч быў шчодрым чалавекам. У гонар дружбы народаў усяго свету ён перадаў 20 карцін у дар ЗША, столькі ж – у Германію, 15 – у Канаду, 40 яго работ былі перададзены абласному аддзяленню Фонда культуры. Сёння работы Аляксея Гаміна захоўваюцца ў розных установах культуры, адукацыі і аховы здароўя Крупшчыны.

У галерэі экспануюцца 17 работ пейзажнага і партрэтнага жанраў. Сярод крыніц творчага натхнення і мастацкай фантазіі Аляксея Гаміна рака Волга, на берагах якой прайшло дзяцінства будучага майстра палітры і таямніцы якой адкрываліся маладому матарысту буксіра, рака Нача і возера Сялява, а таксама маляўнічыя куточкі крупскіх лясоў і палёў, часам з такімі незвычайнымі аб’ектамі гамінаўскай увагі, як камяні-валуны. Сіне-зялёная гама, насычаная цёплымі танамі, стварае лірычны настрой. Узіраешся ў работы нашага мастака-земляка і разумееш, што малюнкі прыроды тут напоўнены філасофскім сэнсам, нясуць важныя абагульненні пра жыццё чалавека, звязаны з яго працай. У такіх пейзажных замалёўках, як «Захад сонца на Волзе», «Дуб і рабіна», «Рака Нача», «Вечар», «Лён цвіце», «Радзіца вясной», чуецца музыка сэрца мастака, раскрываюцца яго душэўныя перажыванні і думы.

На выставе «Крыніцы натхнення» прадстаўлен Аляксей Гамін і як партрэтыст. Экспануюцца «Аўтапартрэт» і «Партрэт Чапаева».

Ажылі выстаўленыя работы самадзейнага мастака. Яны ў чаканні гледачоў. Выстава «Крыніцы натхнення» будзе доўжыцца да канца лютага бягучага года. Наведайце Крупскую мастацкую галерэю імя Барыса Аракчэева, і няхай сустрэча з мастацтвам Аляксея Гаміна стане данінай памяці пра чалавека, які ведаў, у чым сэнс яго жыцця. 

Таццяна БОНДАР, навуковы супрацоўнік Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева.

Автор

admin

admin

Актуально

29 октября встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 29 октября, в 15.00 в аг. Докудово, возле магазина, встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского райисполкома КОМАРОВА Юлия Николаевна.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.