krupki.by

ru RU be BE en EN

Ветэранская арганізацыя Крупскага раёну правяла справаздачна-выбарную канферэнцыю



Ветэранская арганізацыя Крупскага раёну правяла справаздачна-выбарную канферэнцыю

Автор / Общество / Аўторак, 16 Люты 2016 16:28 / Просмотров: 1499

Справаздачна-выбарная канферэнцыя ветэранаў-педагогаў падвяла вынікі работы за прайшоўшыя амаль пяць гадоў і намеціла перспектыву сваіх далейшых дзеянняў.

На пачатку справаздачы старшыня раённага савета ветэранаў працы сістэмы адукацыі Валянціна Скваркоўская расказала аб якасным і колькасным складзе раённай ветэранскай арганізацыі педагогаў «Аптыміст», аб асноўных формах работы з ветэранамі. Гэта – выкарыстанне ўнікальнага педагагічнага вопыту праз настаўніцтва; прыцягненне ветэранаў у актыўнае жыццё праз удзел ва ўсіх масавых мерапрыемствах, праводзімых у раёне і ва ўстановах адукацыі; арганізацыя вольнага часу пажылых людзей праз работу клубаў па інтарэсах, створаных на базе РЦК і ТЦСАН; сустрэчы з ветэранамі педагагічнай працы; ушанаванне педагогаў-ветэранаў у сувязі з юбілейнымі датамі.

– Формы і метады работы з ветэранамі ва ўсіх звеннях разнастайныя і шматлікія, – працягвала Валянціна Іванаўна. – Хочацца адзначыць станоўчы вопыт у сярэдняй школе № 1, раённай гімназіі, Халопеніцкай, Хацюхоўскай і Ігрушкаўскай сярэдніх школах. Прафсаюзныя актывісты разам з вучнямі праводзяць працоўныя дэсанты па прывядзенні ў парадак падвор’яў, дзе жывуць ветэраны, ва ўборцы ўраджаю, ачыстцы снегу і іншых работах. Запрашэнні на апошні і першы званкі, ушанаванне юбіляраў, асабліва ў дзень выхаду на заслужаны адпачынак, запрашэнні на школьныя святы – гэта кранальна і важна для ветэранаў. Часам элементарнае «дзякуй» за працу і сціплы букет кветак ад дзетак або калег заменяць ветэрану самыя дарагія падарункі. 

Калі размова зайшла аб найбольш паспяховых і цікавых мерапрыемствах арганізацыі, былі адзначаны перадсвяточная сустрэча «Некалі старэць настаўнікам», праведзеная на базе Крупскай раённай гімназіі, наведванне драматычнага тэатра імя Я. Купалы, старажытнага Полацка, раённыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню настаўніка, 8-га Сакавіка. Педагогі-ветэраны прынялі самы непасрэдны ўдзел у марафоне-конкурсе «Серебряная нить», прысвечанаму 70-годдзю Вялікай Перамогі. У яго рамках прайшла сустрэча з ветэранамі педагагічнай працы трох устаноў адукацыі «Бывших учителей не бывает». Першая сустрэча – СШ пасёлка Крупскі ля мемарыяльнай дошкі выпускніку школы, воіну-інтэрнацыяналісту Уладзіміру Крыштопенку, наведванне школьнага музея. Другі прыпынак – Ігрушкаўская СШ, знаёмства з экспанатамі гісторыка-краязнаўчага музея. Трэці прыпынак – Халопеніцкая СШ, наведванне музея гісторыі школы, канцэрт «Сустрэча пакаленняў». Вельмі ўразілі ветэранаў цікавыя экскурсіі пры наведванні мемарыяльнага комплексу «Курган славы» і Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Незабыўнае ўражанне ва ўсіх пакінула і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

На рахунку раённага савета педагогаў-ветэранаў шмат добрых ініцыятыў. У прыватнасці, яны далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», у год 70-годдзя Вялікай Перамогі прынялі ўдзел у акцыі «Ветэран ветэрану» – былі прыгожа аформлены і ўручаны чатыры пасылкі ўдзельнікам вайны: Аляксандры Фамінічне Марозавай, Мальвіне Іванаўне Гармазінскай, Тамары Міхайлаўне Хадасевіч і Уладзіміру Аляксандравічу Шынкевічу. Не застаўся ўбаку раённы савет і ад яшчэ аднаго папулярнага руху. Валанцёрскі атрад «Надзея» падтрымлівае цесныя сувязі з адзінокімі педагогамі-ветэранамі, дапамагае ім добрым словам і канкрэтнай справай. За дасягнутыя поспехі ў галіне адукацыі раённым саветам у кнігу «Кто есть кто-2015» занесены прозвішчы шасці педагогаў-ветэранаў.  

– Вядомы рускі пісьменнік Антон Чэхаў у свой час заўважыў: «У мяне ёсць у жыцці такія хвіліны, за якія я б аддаў гадзіны, дні, месяцы», – сказала Валянціна Скваркоўская. – З вышыні пражытых гадоў хачу сказаць, што за час, праведзены разам з тымі, каго аб’ядноўвае вялікае званне ветэран, тым больш педагог-ветэран, незалежна ад узросту і раней займаемай пасады, сапраўды можна аддаць гадзіны, тыдні, месяцы. Гэта сустрэча з людзьмі вялікага сэрца і шчодрай душы, з вамі, паважаныя ветэраны.

На канферэнцыі выбран новы склад раённага савета педагогаў-ветэранаў. Яго старшынёй зноў абрана Валянціна Скваркоўская. Пасля афіцыйнай часткі ветэраны змаглі адпачыць, паглядзеўшы канцэрт мастацкай самадзейнасці, які быў дадзены сіламі гурткоўцаў Цэнтра дзіцячай творчасці, а таксама паглядзець відэафільм «Мы – аптымісты», змест якога адлюстроўваў дзейнасць ветэранскай арганізацыі педагогаў.

Автор

admin

admin

Актуально

23 апреля встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 23 апреля, в 15.00 в аг. Докудово возле магазина ИП Урывский В.И. встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна.

22 апреля встречу с населением в д. Купленка проведет председатель районного Совета депутатов

Во вторник, 22 апреля, в 16.00 в д. Купленка возле дома № 24 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна.

23 апреля "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 23 апреля, с 9.00 до 10.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

18 апреля ИМНС проведет для предпринимателей тематический день информирования

18 апреля инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей проводится тематический день информирования по особенности определения налоговой базы подоходного налога с физических лиц при осуществлении индивидуальными предпринимателями предпринимательской деятельности. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.