– Здабываць можна жывёл любога полу і ўзросту. Дазволена паляванне ў светлы час сутак зброевым спосабам з засады, з падыходу, загонам, з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў са шротам, – паведаміў дзяржаўны інспектар Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір Кароль. – Можна выкарыстоўваць і паляўнічых сабак усіх парод. Падчас сезона здабываць зайца-беляка і зайца-русака дазваляецца і бяззброевым спосабам – з хартамі і лоўчымі птушкамі.