Апошняя, чацвёртая, змена ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Янаўшчына» Крупскага раёна пачалася з візіту супрацоўнікаў РАНС. 10 жніўня ў рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» дзецям, якія адпачываюць у лагеры, былі прадэманстраваны відэафільмы, а таксама прадстаўлена спецыялізаванае абсталяванне аўтамабіля - цыстэрны для пажаратушэння. Пажарныя расказалі хлапчукам і дзяўчынкам пра сваю працу, парадавалі выхаванцаў дэманстрацыяй аварыйна - выратавальных сродкаў. Іх увазе былі прадстаўлены гідраўлічныя нажніцы для абясточвання электраэнергіі, пажарная калонка і іншыя не менш важныя інструменты, якія выкарыстоўваецца ў надзвычайных сітуацыях. Больш за ўсё дзяцей зацікавіла баявое адзенне выратавальнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прымерылі баявы касцюм пажарнага.
Самая доўгачакаемая частка свята – вадзяная феерыя. Водныя каскады з пажарных ствалоў падарылі незабываемыя ўражанні і масу станоўчых эмоцый адпачываючам.
Было бачна, што раставацца дзеці не хацелі. Усе былі вельмі рады сустрэчы.
Казлоўская В.В., спецыяліст ГПіА.