Выхаванцы з задавальненнем сачылі за падзеямі, якія разгортваліся падчас выступу, вельмі трывожыліся, ці ж выратуецца Калабок, ці ж выратуюць Дзеда і Бабу. І якое шчасце было, калі з΄явіліліся ратавальнікі і пазбавілі ўсіх ад пажару.
Далей з дзецьмі правяла гутарку на тэму: “Дзіцячыя свавольствы з агнём” спецыяліст ГпіН Казлоўская Валянціна. У ігравой форме яна пазнаёміла выхаванцаў з правіламі пажарнай бяспекі, з правіламі паводзін пры надзвычайных здарэннях. Закончылася свята незвычайнай гульнёй “Пляскаем-тупаем”, падчас якой маленькія гледачы змаглі праверыць, наколькі яны валодаюць ведамі бяспечных паводзін пры пажары і другіх дрэнных выпадках.
Варта адзначыць, што выхаванцам прыйшлася да спадобы сустрэча з супрацоўнікам РАНЗ. Аб гэтым сведчыць тое, што нават па завяршэнні сустрэчы яны не хацелі яе адпускаць, і амаль кожны маленькі чалавечак падышоў да яе з пытанне і пажаданнем чарговай сустрэчы.
Казлоўская В.В., спецыяліст ГпіА Крупскага РАНЗ.