krupki.by

ru RU be BE en EN

Невялікая вёсачка Красноўка ў Бобрскім сельсавеце ўзгадавала знакамітых людзей



Невялікая вёсачка Красноўка ў Бобрскім сельсавеце ўзгадавала знакамітых людзей

Автор / Общество / Серада, 08 Чэрвень 2022 13:50 / Просмотров: 267

Заслужаны дзеяч мастацтваў і кавалер ордэна «Знак Пашаны»: невялікая вёсачка Красноўка ў Бобрскім сельсавеце ўзгадавала знакамітых людзей, якімі па праву можна ганарыцца.

Вясковы след

Бясспрэчна, гэтыя людзі вартыя таго, каб пра іх ведалі і гаварылі. Іх імёны ў гісторыі нашага раёна павінны прагучаць больш упэўнена. Прадставім нашых герояў. Павел Аўрамавіч Данілаў – заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, былы кіраўнік Беларускага дзяржаўнага тэатра і галоўны рэжысёр Беларускага радыё. Аляксей Васільевіч Ціханавецкі – былы начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Міністэрства аховы здароўя БССР, кавалер ордэна «Знак Пашаны», уладальнік ганаровага знака «Выдатнік аховы здароўя». Яны нарадзіліся ў розныя часы, прайшлі рознымі шляхамі, але іх яднала імкненне да ведаў, вернасць прафесіі на ўсё жыццё і прага да творчасці. Трэба сказаць, што звестак пра гэтых людзей даволі небагата – на той час, вядома, не былі так развітыя медыя. Але вось што нам пашчасціла адшукаць.

Паклікала сцэна

Павел Аўрамавіч Данілаў нарадзіўся ў Красноўцы 13 кастрычніка 1897 года. Адзначым, што сёлета яму споўнілася б 125 гадоў. На жаль, свайго жыццеапісання ён не пакінуў, але вядома, што пачынаў творчы сцэнічны шлях з драматычнага гуртка ў вёсцы Сакалавічы, што ў некалькіх кіламетрах ад мястэчка Бобр, побач з яго роднай Красноўкай. Затым некаторы час працаваў у Бобрскім клубе. Творчая натура хлапчука праявілася з маленства, і з цягам часу прага да мастацтва толькі мацнела. Яго думкі заўсёды былі напоўнены разнастайнымі сюжэтамі, практычна любы тэкст ён мог уявіць у дзеі, на сцэне. Яго вельмі цікавіла, як можна ажывіць напісанае на паперы. Тады яго проста захапляў працэс, а зараз можна з упэўненасцю сказаць, што гэта былі задаткі сапраўднага рэжысёра.

Удумацца толькі, якую трэба мець мару, як ісці да яе крок за крокам, каб з вясковага маладога чалавека пераўтварыцца ў студэнта аднаго з прэстыжных і старэйшых тэатральных ВНУ усесаюзнага значэння! Ленінградскі інстытут сцэнічных мастацтваў Данілаў скончыў у 1926 годзе. З тае пары і адбыўся пераход да прафесійнай дзейнасці драматурга і рэжысёра. Без сумнення, сапраўды быў немалы талент у хлопца з далёкай беларускай вёскі. І пра гэта яскрава сведчыць яго далейшая творчая кар’ера.

Павел стаў працаваць у Беларускім дзяржаўным тэатры ў Мінску (на той час БДТ-1, цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Шэсць гадоў (з 1930 по 1936) аддаў ён тэатру, адзін год быў нават загадчыкам і год – мастацкім кіраўніком. Пры яго непасрэдным удзе­ле на сцэне гэтай вядучай тэатральнай установы ставіліся як п’есы класікаў, напрыклад, «Мядзведзь» А. Чэхава, «Недаростак» Д. Фанвізіна, так і творы маладых драматургаў. У 1936 годзе ў тэатры адбыўся дэбют аўтарскага твора самога Данілава – п’есы «Агаціна цёлка». Пасля гэтага два гады ён выкладаў у студыях тэатра.

Што характэрна было для асобы Данілава? А тое, што ён вельмі арганічна мог спалучаць шуканні і сумненні творчай натуры з вялікай працавітасцю і дысцыплінай. А інакш немагчыма было рабіць адначасова столькі прац, і рабіць іх на высокім узроўні.

І тут да месца будзе зрабіць невялікае адхіленне ад асобы нашага героя і сказаць вось што. У 30-я гады мінулага стагоддзя паўсюдна была разгорнута шырокамаштабная кампанія, якая пазней атрымала назву «культурная рэвалюцыя». Сутнасць яе не толькі ў пераходзе да ўсеагульнай пісьменнасці, хаця гэта, бадай, галоўны напрамак, але ў уздыме культуры насельніцтва ў больш шырокім сэнсе слова. Гэта і павелічэнне тыражоў, пашырэнне тэматыкі друкаванай літаратуры,  сродкаў масавай інфармацыі. Гэта і далучэнне да культуры шляхам стварэння сеткі ўстаноў культуры: клубаў, хат-чытальняў, бібліятэк. Гэта і развіццё мастацкай самадзейнасці. Пералік напрамкаў можна доўжыць. Напрыклад, у Крупскім раёне ў райцэнтры пры клубе працавалі драматычны, харавы, танцавальны гурткі, духавы аркестр, у Халопенічах мясцовымі энтузіястамі быў створаны самадзейны тэатр і нават былі спробы арганізаваць балет.

Навошта быў патрэбен такі масавы падыход? Важна тое, што мастацтва, у тым ліку тэатральнае, было заклікана паказваць сельскім працаўнікам шлях да лепшага жыцця, прывіваць пачуццё прыгожага. Да таго ж, непісьменнаму чалавеку патрэбныя былі візуальныя вобразы ва ўспрыманні новага. Тэатр браў на сябе выхаваўчыя функцыі, прыцягваў мо­ла­дзь да новых форм правя­дзення вольнага часу.

Не застаўся ў баку ад такой агульна-важкай справы і Павел Аўрамавіч Данілаў. І сёння можна з упэўненасцю сказаць, што ён адыграў значную ролю ў дзейнасці калгасна-саўгасных тэатраў Беларусі. Спачатку спалучаў сваю работу ў БДТ-1 з пасадай мастацкага кіраўніка Барысаўскага калгаснага тэатра. А калі ў 1938 годзе на яго базе быў створаны Заслаўскі саўгасна-калгасны тэатр, перайшоў на такую ж пасаду туды, праўда, не надоўга. Пасля аб’яднання заходняй і ўсходняй частак Беларусі ў 1939 годзе Павел Аўрамавіч быў накіраваны ў горад Пінск, дзе ўзначаліў абласны драматычны тэатр. Гэта былі гады плённай працы. На сцэнах ставіліся п’есы як рускіх, так і беларускіх аўтараў. Найбольш значныя яго пастаноўкі на тады – «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы, «Сваты» І. Гурскага, «Праўда добра, а шчасце лепш» А. Астроўскага і іншыя. 

Пасля вызвалення Беларусі ад нацысцкай акупацыі Павел Данілаў зноў распачаў сваю любімую справу. Але цяпер у іншым фармаце. З 1947 па 1963 год ён быў галоўным  рэжысёрам на Беларускім радыё. Гэта былі вірлівыя гады – гады асаблівага натхнення, якога хапала не толькі на радыё. Адзначым, што менавіта Данілаў быў аўтарам і пастаноўшчыкам радыёспектакля «Прымакі» па аднайменнай п’есе Я. Купалы, спектакля, які ўвайшоў у залаты фонд беларускай драматургіі. Значнай з’явай у тэатральным жыцці стала яго гістарычна-фальклорная драма «Лявоніха», пастаўленая на сцэне Беларускага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў 1960 годзе. Дарэчы, у 1962 годзе гэты твор гучаў на сцэне вялікага тэатра ў Маскве ў час гастроляў беларускіх артыстаў, атрымаў добрыя водгукі гледачоў і крытыкаў. У Дзяржаўным тэатры лялек была пастаўлена яго п’еса «Лясная хата», у аматарскіх калектывах з поспехам ішла п’еса Данілава «Дзівосы на калёсах»… Пералік магчыма доўжыць. І гэта не лічачы шматлікіх аўтарскіх матэрыялаў для радыё!

Паўла Аўрамавіча не стала ў 1975 го­дзе. Ён пражыў цікавае, змястоўнае жыццё, пакінуў добры след у культурным асяроддзі Беларусі і ў памяці тых, хто яго ведаў.     

40 гадоў будаўніцтва

Аляксей Васільевіч Ціханавецкі – чалавек тэхнічнага складу, але, як мы адзначалі напачатку, з заўважнай творчай жылкай. Як вынік – аўтабіяграфічная аповесць «Шлях з Красноўкі». Адтуль мы шмат чаго даведваемся пра яго жыццё. Нарадзіўся Аляксей Васільевіч у 1928 го­дзе. Вось як ён апісвае сваё школьнае дзяцінства. «И с первого сентября каждый мой день начинался с семикилометровой прогулки в Бобр. Вставал в 6 часов, а мама к этому времени отваривала картошку и давала мне с собой несколько картофелин и кусочек хлеба. Занятия начинались в 8, я вполне успевал. Домой возвращался чуть живой. Особенно трудно стало с наступлением зимы. Утром темно, а идти через лес. Носил с собой палку: все какая-то надежда, если встретятся волки. А мороз в лесу до костей пробирает. Осенью одежда моя состояла из старого пиджака, латаных брюк да трепаной кепки. Зимой надевал старую отцовскую фуфайку на вате, шапку-ушанку, мама связала мне варежки».

Ціханавецкі добра памятаў вайну. Каштоўна, што ён занатаваў значныя старонкі гісторыі сваёй роднай вёскі: «В августе 1943 г. оккупантов очень раздражало активное партизанское движение в нашем районе… 13 августа произошла трагедия, свидетелем которой я стал. Обычно партизаны работали ночью, но в этот раз взрыв на железной дороге прогремел средь бела дня. Было это недалеко от деревни Красновка. Немцы из подорванного поезда окружили деревню и погнали всех жителей к кладбищу. Они построили в ряд мужчин и подростков, всего свыше 50 человек, а женщин и детей заперли в сарае, обложили его соломой и собрались сжечь… Раздался топот копыт, и на площадку перед кладбищем выскочила лошадь, с которой соскочил Григорий Кнотько. До войны он был простым колхозником, а во время войны его поставили бургомистром за то, что он хорошо знал немецкий язык. В Первую мировую Григорий был кавалеристом, пока не попал в плен к немцам. Там он четыре года (с 1914 по 1918 гг.) работал на заводе в г. Магдебург… Бросив поводья, Григорий закричал по-немецки: «Господин офицер, что здесь происходит? Я бургомистр этого края, выходец из этой деревни. Я знаю этих людей с детства, это невиновные люди. Я отвечаю за них. Где вы видите партизан? Это же крестьяне, труженики Земли. Я всю жизнь прожил рядом с ними. Они подчиняются мне». Немец с сомнением смотрел на бургомистра, а тот продолжал: «Партизаны прячутся в лесу, а жители деревни трудятся теперь на благо Рейха. За что же вы хотите их расстрелять? Отпустите их, пусть идут работать на земле, выращивать хлеб для немецкой армии» … Немец что-то спросил у Григория. «Вот мое удостоверение», – он протянул офицеру свои документы. Немец повернулся к солдатам и подал какую-то команду. Те опустили оружие… построились и двинулись обратно к поезду».

Жыццё загартавала характар Аляксея Ціханавецкага, навучыла ісці наперад, не спыняцца на дасягнутым. Працоўную дзейнасць пачынаў у цяжкі пасляваенны час. «После войны мне исполнилось 17 лет, и я пошел широкой трудовой дорогой, которой двигалась вся разрушенная страна. Шел, однако, по своей отдельной, выделенной мне судьбой тропинке, а значит, видел жизнь с той позиции, с которой ее не видел никто другой».

Будаўнічую галіну выбраў усвядомлена. Адукацыю атрымаў у Мінскім палітэхнікуме і Беларускім палітэхнічным інстытуце. Падчас працы займаў розныя пасады.

Вось што піша Аляксей Васільевіч, азіраючыся на свой працоўны шлях: «Сорок один год строил гидростанции, мосты, дороги, промышленные предприятия, больницы и поликлиники. Прошел путь от прораба до начальника управления капитального строительства при Мин­здраве БССР. Много раз на этом пути пришлось переживать нелегкие испытания, в которых то ли сам бывал виноват, то ли судьба порадела…»

Маштаб таго, што зроб­лена з яго непасрэдным удзелам, сапраўды ўражвае: «Первая трудовая победа: построил плотину на Освейском озере, хотя и с большими передрягами… В 1952 году завершил строительство гидростанции на 400 кВт в местечке Гомель Полоцкой области… В 1954 году, после ликвидации Полоцкой области, по­ехал строить гидростанцию на 400 кВт в г. Лепель… В 1960 году поступил на работу в дирекцию газопровода Дашава-Минск инженером по технадзору. Чтобы получить однокомнатную квартиру (семья жила в коммуналке), я согласился поехать в Кобрин начальником отдела капитального строительства компрессорной станции и отводов газопровода на Вильнюс, Брестскую ГРЭС и сам Брест. Завершив эти объекты в 1962 году, я вернулся в Минск и пошел работать начальником ОКСа управления станкостроения и общего машиностроения Совнархоза БССР. Организовывал строительство завода Центролит в Гомеле, заводов торгового машиностроения в Барановичах и Гродно, завода газовой аппаратуры в Бресте, гидроаппаратуры в Гомеле… По рекомендации Госплана БССР меня приняли на должность начальника управления капитального строительства Минздрава БССР… Работал на полную мощность. Отработал на этой должности 20 лет. Этот период считаю вершиной моей жизни… За 20 лет работы в Минздраве мне удалось организовать строительство новых 80-ти больниц, поликлиник на 70 тысяч посещений в день, 6 санаториев, 2 мединститутов в Минске и Гродно. Практически построил новую базу белорусского здравоохранения… Радует, что на земле после меня останется конкретный материальный след. Смело могу сказать, что прожил жизнь не зря».

А мы яшчэ дададзім, што ён прыняў непасрэдны ўдзел як начальнік рэспуб­ліканскага  ўпраўлення капітальнага будаўніцтва ў праектаванні і ўзвядзенні Крупскай раённай бальніцы. Аляксей Васільевіч пакінуў гэты свет ў 2006 годзе.

У Год гістарычнай памяці надзвычай важна адкрываць яе новыя старонкі, дапаўняць ужо вядомае новымі фактамі, больш падрабязна і яскрава раскрываць асобы. Спадзяёмся, што нашым чытачам былі цікавыя такія яркія выхадцы з Красноўкі, пра якіх дагэтуль былі толькі сціслыя энцыклапедычныя артыкулы.

Марына БАРАДАЎКА, Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук. Фота прадастаўлена Дзмітрыем ХРОМЧАНКАМ.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.