krupki.by

ru RU be BE en EN


Ураджэнец г.п. Бобр, Герой Савецкага Саюза лётчык Васіль Аляксандравіч Князеў прайшоў вайну ад першага да апошняга дня

Автор / Земляки / Вторник, 03 января 2023 10:28 / Просмотров: 2771

Промні ў зорцы Героя... Яны і сёння ззяюць нам, удзячным нашчадкам, і мы не перастаём захапляцца мужнасцю і беззапаведнай любоўю да Радзімы яе абаронцаў.

Рэкордная колькасць баявых вылетаў сярод савецкіх лётчыкаў-знішчальнікаў, адточанае майстэрства манеўра, імкненне заўсёды быць на вастрыні атак і… рамантычныя адносіны да тэхнікі – усё гэта пра нашага земляка, сапраўднага паветранага аса.

Почырк байца

Сярод залатых зорак Крупшчыны пачэснае месца займае ўраджэнец г.п. Бобр, Герой Савецкага Саюза лётчык Васіль Аляксандравіч Князеў. Слаўнае жыццё пражыў гэты чалавек, прайшоў вайну ад першага да апошняга дня, бясстрашна змагаўся з ворагам…

Падумаць толькі, да моманту капітуляцыі Германіі на ліку Князева было 1088 баявых вылетаў, 139 паветраных баёў, 29 збітых самалётаў. Яго баяліся ворагі, ім захапляліся саслужыўцы, яго ратныя подзвігі атрымалі найвышэйшую адзнаку.

Захаваўся шэраг успамінаў, з якім мы можам уявіць, што гэта быў за чалавек. Саслужывец Васіля Аляксандравіча Іван Пстрыга ўспамінаў пра ўдзел лётчыка ў першых баях Вялікай Айчыннай вайны: «Первый фашистский самолет в нашем полку сбил командир звена младший лейтенант Василий Князев. Хорошо помню этого голубоглазого белорусского парня, по сути, еще совсем мальчишку. Невысокого роста, неширокий в плечах. До войны Князев жил в Витебске, работал слесарем в железнодорожных мастерских. В декабре 1938 года был зачислен курсантом в Одесскую школу военных пилотов, а с января 1940-го служил в 12-м истребительном авиационном полку. Василий быстро обратил на себя внимание командования каким-то особым, поистине романтическим отношением к боевой технике. Вскоре его направили на окружные трехмесячные курсы командиров звеньев, которые он успешно окончил и прибыл к нам в полк.

С утра 23 июня 1941 г. звено Князева находилось у боевых машин. Где-то уже после обеда один из техников обратил внимание Князева на черную точку на горизонте. «По самолетам!» – приказал командир звена, и сам первый, на ходу надевая парашют, занял место в кабине истребителя. Мотор заурчал в тот самый момент, когда с КП полка поступил сигнал на вылет.

Еще через минуту самолет Князева шел навстречу вражеской машине, в которой уже можно было угадать очертания бомбардировщика Ю-88. Заметив советских истребителей, гитлеровец начал разворачиваться назад. Василий бросил машину вниз, разогнал скорость и атаковал «юнкерса». Пулеметной очередью он прошил крыло стервятника, задымил левый мотор. Через мгновение «юнкерс» перешел в крутое пике, взрыв – и в небо взметнулся сноп пламени».
Баявое хрышчэнне нашага земляка адбылося на тэрыторыі Украіны. Да канца 1941 года Князеў ваяваў у раёне гарадоў Кіеў, Чаркасы, каля Днепрапятроўска, на Кубані, збіў яшчэ 5 варожых самалётаў, за што атрымаў ордэн баявога Чырвонага Сцяга. Гэта быў, вобразна кажучы, першы прамень у будучай зорцы Героя.

Сам гінь, але таварыша вызваляй

Як камандзір звяна, ён быў заўсёды на вастрыні атак. Пра гэта ўзгадваў яшчэ адзін паплечнік Князева Мікалай Іванавіч Філатаў: «В полку Василия Александровича любили и уважали все. Однажды, чтобы дать возможность ведомому посадить сильно поврежденную в бою машину, он один дрался с 6-ю «мессерами», не только выдержал неравный поединок, но и сбил один Ме-109. В другой раз Князева зажали в тиски 4 Ме-110. Искусно маневрируя, он оттянул их в стророну действия нашей ПВО, и противник вынужден был повернуть, спасаясь от зенитного огня».

Ветэранам палка памятны і бой над станіцай Крымская, праведзены Князевым у пары з вядзёным малодшым лейтэнантам Базуновым супраць бамбардзіроўшчыкаў, якіх суправаждалі 6 знішчальнікаў Ме-109F. Нягледзячы на перавагу праціўніка, Князеў смела пайшоў у атаку. Адразу ж былі падбіты 2 «хейн­келя», але знішчальнікі накінуліся на самалёт Князева. Завязаўся паветраны бой. Вогненныя чэргі працягнуліся да машыны лётчыка, і яна пачала падаць. І тады праціўнік накінуўся на вядзёнага. Раптам аднекуль з’явіўся савецкі зні­шчальнік і меткай чаргой збіў «мессера». Гэта быў Князеў. Падумаць толькі! Ён імітаваў падзенне! А над зямлёй вывеў самалёт з пікіравання і зноў кінуўся ў бой. Сапраўдны ас!

Неверагодная мужнасць і ўменне хутка прымаць важныя рашэнні. Гэтыя якасці нашага земляка цяжка перацаніць. Аднапалчане заўсёды адзначалі гэта. Напрыклад, начальнік штаба палка Геор­гій Пшанянік: «Только приготовились на аэродроме взлетать, как появилась четверка «мессершмиттов». Как вороны, начали кружить они над летным полем, нацеливаясь поточнее на скопление самолетов, очевидно, решили заблокировать наш аэродром. Пилоты несколько растерялись: что делать? Но тут нашелся Василий Князев. Он подбежал к командиру эскадрильи Середе:

– Товарищ капитан! Разрешите взлететь. Я сумею. Надо быстро отогнать гадов!

– Разрешаю, лейтенант. Только осторожнее!

Князева как ветром сдуло. Вот он уже в кабине самолета. Вот, выбрав нужный момент, когда самолеты врага заходили на очередной круг, стремительно пошел на взлет, и вот атака! Фашисты в замешательстве – не ожидали такого оборота дела, считали, видно, что нашли легкую добычу. А Василий между тем набрал нужную высоту и, увеличив скорость, снова перешел в атаку. Никак не удавалось немцам зажать Князева. Легко, искусно маневрируя, он отвлекал их от цели на летном поле. А тем временем наши самолеты один за другим благополучно взлетели и взяли нужный курс».
Стылістыка ўсіх без выключэння ўспамінаў пра Князева сведчыць пра яго характар і ўменне дзейнічаць. І нават візуальна ўяўляецца, як усё гэта адбывалася.

Увогуле ў час баявых дзеянняў на Украіне і Каўказе Князеў збіў асабіста 11 самалётаў праціўніка і 9 у групавых баях. Другі ордэн Чырвонага Сцяга і ордэн Леніна сталі ўзнагародамі за гэтыя баі. Гэта былі наступныя промні ў зорцы Героя.

Князеў увесь час імкнуўся ў бой, шукаў сустрэчы з ворагам. Але баявая дзейнасць вымяраецца не толькі колькасцю збітых самалётаў альбо знішчанай тэхнікі. Напрыклад, у жніўні 1942 года Князеў на чале групы самалётаў вылецеў на разведку. У горнай мясцовасці Каўказа самалёты трапілі ў суцэльную воблачнасць. Князеў, каб не рызыкаваць жыццямі лётчыкаў і самалётамі, загадаў групе вярнуцца на аэрадром, а сам ва ўмовах амаль нулявой бачнасці, рызыкуючы сутыкнуцца са скаламі, працягнуў палёт і выявіў гурт варожай тэхнікі.

Мужнасць, памножаная на майстэрства

Калі расказваеш пра Князева, то пад кожным эпізодам хочацца паставіць подпіс – ас! Вось глядзіце: пасля выканання баявога задання група знішчальнікаў вярталася на аэрадром. Але адзін з самалётаў пры пасадцы рэзка павярнуў убок, апісаў віраж і канцом крыла закрануў зямлю. Гэта быў самалёт Князева. Калі тэхнікі аглядзелі машыну, яны выявілі, што ў час бою кулямётнай чаргой была прабіта пакрышка кола. Князеў пасадзіў самалёт, вобразна кажучы, на адной назе.

У гэты момант на лётным полі паказалася група кавалерыстаў: «Вам трэба тэрмінова вылятаць. Немцы набліжаюцца да аэрадрома». Князеву трэба было падняць машыну са спушчанай пакрышкай. Лётчыку дапамог вопыт і веданне асаб­лівасцяў самалёта. Умела манеўруючы, ён з майстэрствам адарваў самалёт ад зямлі і падняўся ў паветра.

Яшчэ адзін выпадак здарыўся ў раёне Днепрапятроўска, калі Князеў з таварышамі прыкрывалі з паветра наземныя вой­скі ад нападу варожых бамбардзіроўшчыкаў. Раптоўна на самалёт Князева напала чацвёрка нямецкіх знішчальнікаў. Лётчык смела пайшоў у лабавую атаку і некалькімі кулямётнымі чэргамі прабіў бензабак аднаго з самалётаў праціўніка, які ўспыхнуў яркім полымем. Але і самалёт Князева, ахутаны клубамі чорнага дыму, перайшоў у штопар. Тым не менш, лётчык умела здолеў выйці са штопара, збіць полымя і ўзяў курс на аэрадром.

У раёне горада Ізюма на самалёты Князева і яго вядзёнага Пастнова напалі 18 варожых «месершмітаў». Бой праходзіў у цэнтры горада над плошчай, пасярод якой стаяла царква. Вакол яе шпіля і купала пачалі кружыць два нашых знішчальнікі, у выніку «мессеры» вымушаны былі адляцець ні з чым. А Князеў і Пастноў на апошніх літрах паліва здолелі вярнуцца на аэрадром.

Адзначыўся Князеў і падчас Сталінградскай бітвы. Нягледзячы на складаныя пагодныя ўмовы, ён неаднаразова вылятаў на разведку. І вось выявіў вялікую механізаваную калону ворага ў раёне Кацельнікава. Гэта былі 2 танкавыя дывізіі з групы войск Манштэйна, якія перакідваліся для дэблакіроўкі акружанай у горадзе арміі Паўлюса. Хутка наземныя разведчыкі пацвердзілі гэтыя даныя. У выніку былі прыняты адпаведныя меры.

Прыклады з баявой біяграфіі Князева можна працягваць і далей.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года «за образцовое выполнение боевых заданий командования на фронте борьбы с немецко-­фашистскими захватчиками и проявленные при этом отвагу и геройство» старшему лейтенанту Василию Александ­ровичу Князеву было присвоено звание Героя Советского Союза с вручением ордена Ленина и медали «Золотая Звезда».

А далей былі яшчэ баі на Каўказе, Князеў і яго таварышы прыкрывалі абаронцаў легендарнай «Малой Зямлі», удзельнічалі ў вызваленні Беларусі, Польшчы. У гэты час ён быў ужо штурманам авіяцыйнага знішчальнага палка 4-й паветранай арміі. Акрамя Зоркі Героя Савецкага Саюза, на яго грудзях ззялі два ордэны Леніна, два Баявога Чырвонага Сцяга, ордэн Айчыннай вайны першай ступені, не лічачы шматлікіх медалёў.

Папіросы «Трыумфальныя»

Яшчэ ў пачатку вайны пры наведванні авіячасці, у якой служыў Князеў, камандуючы ваенна-паветранымі сіламі паўднёвага фронту генерал Шалухін перадаў камандзіру палка А.Г. Маркелаву некалькі пачак папірос маркі «Трыумфальныя» са словамі: «Я не куру. Раздайце вашым арлам». Адну з іх Маркелаў пакінуў сабе са словамі: «Трыумфальныя». Гэта ж знак перамогі. Ведаеце, калі мы раскурым гэтыя папіросы. У дзень перамогі, дзень нашага трыумфу».

Калі ж наступіў гэты дзень, у полк павіншаваць прыбыў палкоўнік Маркелаў, да гэтага часу ўжо намеснік камандзіра авіяцыйнай дывізіі. Тады ж начальнік штаба палка дастаў з сейфа заветную пачку «Трыумфальных» і раздаў тым, хто прайшоў з палком ад украінскага горада Вінніца да Берліна. 20 папірос хапіла ўсім, сярод іх быў і Князеў, да таго часу ўжо камандзір палка, яшчэ і засталіся... Няшмат байцоў засталося ў страі…

У Дзень Перамогі Васіль Князеў звярнуўся да аднапалчан з такімі словамі: «Тяжела была наша борьба, но мы знали, что победим. И победили. Сегодня мы недосчитываемся многих боевых друзей, павших в боях за Родину. Им не довелось встретить этот исторический день. Но это и их победа. Мы обещаем, что никогда не забудем их подвигов, что сами они в нашей памяти будут всегда».

Гэтыя словы нашага земляка, Героя Савецкага Союза Васіля Князева, яго клятва аб захаванні гістарычнай памяці актуальны і цяпер.

Пасля вайны палкоўнік Князеў яшчэ шмат гадоў служыў у Ваенна-паветраных сілах, перадаваў багаты франтавы вопыт маладому пакаленню авіятараў. Ён камандаваў знішчальным авіяцыйным палком, а звольніўся ў запас з пасады камандзіра дывізіі. Палкоўнік Князеў дэмабілізаваўся з арміі ў 1962 годзе. Нястала нашага земляка ў 1968-м, яму было 48 гадоў. Імем героя названы вуліцы ў г.п. Бобр і ў Віцебску.

Марына БАРАДАЎКА,
Дзмітрый ХРОМЧАНКА,
кандыдат гістарычных навук.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

28 марта состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 марта, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.