У цудоўны дваццаць восьмы дзень кастрычніка стагоддзе з дня свайго нараджэння адзначыла жыхарка г.п. Бобр Марыя Фядотаўна Варанкова. Пра гэту адметную падзею нам патэлефанавалі суседкі доўгажыхаркі і запрасілі прыехаць да іх у госці. І вось старшыня раённага савета ветэранаў Святлана Макрыцкая, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Парашылава і карэспандэнт раённай газеты завіталі ў Бобр. Знайсці завулак Пушкінскі аказалася не так і лёгка. Але, як кажуць, добрыя людзі падказалі.
Адразу варта адзначыць, што за званне лепшага аратага змагаліся 23 механізатары з усіх раёнаў цэнтральнага рэгіёна краіны. Крупшчыну прадстаўляў Андрэй Хмельнік з сельскагаспадарчага філіяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» – пераможца раённага спаборніцтва аратых. Пасля абласнога конкурсу мы сустрэліся з Андрэем і папрасілі яго падзяліцца ўражаннямі, расказаць пра сябе, пра сваю работу.
Працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Крупскі райаграсервіс», якія ў тэрмін завяршылі сяўбу азімых культур, убралі кукурузу на зерне і заклалі з «каралевы палёў» запланаваныя тоны сіласу, усю ўвагу пераключылі на ўздым зябліва, клін якога складае 1 750 гектараў. На пачатак бягучага тыдня план выкананы на 62 працэнты, што з’яўляецца лепшым паказчыкам у раёне. У гаспадарцы ўзялі за правіла заканчваць ворыва зябліва да наступлення халадоў. Тут разумеюць, што аддача ад позняга ўздыму зябліва намнога меншая, чым калі гэта будзе зроблена своечасова.
У Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева дзейнічае выстава “З прыродай зліўшыся душой…”. Сямнаццаць карцін экспануецца ў вялікай зале галерэі.
Заказнікам рэспубліканскага значэння «Сялява» праведзена зарыбленне возера каля вёскі Дубы і аграгарадка Калодніца (зона адпачынку «Камсамольскі бераг»).
Вось-вось завершыцца чарговы сельскагаспадарчы год. Але тэхніка на палях не змаўкае. Земляробаробы рыхтуюць з восені зямлю пад новы ўраджай, прымяніўшы надзейны аграпрыём – ворыва зябліва. У цэлым па раёне план зяблевага ворыва складае 18 860 гектараў. Згодна інфармацыі райсельгасхарчу, па стане на 19 кастрычніка ўзарана 5 тысяч 276 гектараў.
У далёкім 1885 годзе ў мястэчку Бобр было заснавана паштова-тэлеграфнае аддзяленне. Цяпер нам цяжка ўявіць, як працавалі тады паштальёны. Але можна сказаць адно: рабілі яны гэта адказна і сумленна. Зразумела, надзея на камунікацыі, на хуткую і своечасовую дастаўку карэспандэнцыі была толькі на пошту.
У гэтыя кастрычніцкія дні паштавікі адзначаюць сваё прафесійнае свята – Сусветны дзень пошты і 20-гадовы юбілей рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта». Менавіта столькі гадоў таму ў Беларусі з’явіўся нацыянальны аператар паштовай сувязі.
У першы дзень кастрычніка ў Цэнтры дзіцячай творчасці сабраліся тыя, каго па праву называюць захавальнікамі вопыту і мудрасці. Аддаючы ім даніну павагі і пашаны, адзначалася, што гэта толькі малая доля той удзячнасці, якую гэтыя людзі заслужылі сваёй стваральнай працай, чалавечнасцю і дабрынёй. У жыцці кожнага з прысутных, як і ў прыродзе, чатыры пары года: зіма – беласнежнае дзяцінства, вясна – гаваркое юнацтва, лета – буйны росквіт сіл і залатая восень – багатая і мудрая.
Практычна на ўсіх малочнатаварных комплексах і фермах раёна прайшоў Дзень жывёлавода. Карэспандэнты раённай газеты пры падвядзенні вынікаў работы жывёлаводаў за студзень-жнівень прысутнічалі на малочнатаварнай ферме «Вялікая Слабада» ААТ «Крупскі райаграсервіс».
В среду, 15 октября, в рамках единого дня консультирования населения по вопросам социальной защиты семей с детьми состоится прямая телефонная линия с исполняющим обязанности заведующего сектором материально-бытового обеспечения управления по труду, занятости и социальной защите Крупского районного исполнительного комитета Мусохрановой Юлией Петровной с 10.00 до 11.00 по телефону 2-62-83.
Во вторник, 14 октября, с 9.00 до 10.00 по телефону 8-01796 2-78-33 прямую телефонную линию проведет начальник отдела экономики Крупского райисполкома КОЗЛОВСКАЯ Татьяна Михайловна.
16 октября отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц, воспитывающих детей до 18 лет и (или) иждивенцев, проводится тематический день информирования по вопросам применения налоговых вычетов при исчислении подоходного налога с заработной платы. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.
16 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц, воспитывающих детей до 18 лет и (или) иждивенцев - плательщиков имущественных налогов, проводит день открытых дверей по разъяснению вопросов исчисления и уплаты земельного, транспортного налогов и налога на недвижимость единым имущественным платежом.
В субботу, 11 октября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.
Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.