В мае 2019 года отделом загс Крупского райисполкома зарегистрировано рождение пятнадцати маленьких крупчан. Начальник отдела загс Светлана Горнак назвала нам имена новых жителей Земли.
Пэўна, памыляліся ў народзе, калі сцвярджалі, што ўвосень работ восем. Не менш іх і на пачатку лета. І ў гэтым давялося ўпэўніцца яшчэ раз, пабываўшы ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Старасельскае». І кіраўніцтва, і спецыялісты, і працаўнікі з самай раніцы да вечара клапоцяцца аб нарыхтоўцы кармоў для грамадскага пагалоўя. Па стане на ўчарашні дзень тут было скошана 468 гектараў траў і нарыхтавана 1 540 тон сенажу.
Арганізатарам конкурсу выступае Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Удзельнікі спаборніцтваў павінны быць членамі гэтага таварыства. У конкурсе 10 намінацый – па розных відах рыб (з указаннем трафейных памераў): найлепшы трафей шчупака – прымаецца на конкурс ад 65 сантыметраў, ляшча – ад 40 см, язя (галаўня) – ад 70 см, сазана (карпа) – ад 50 см, жэраха – ад 60 см, судака – ад 60 см, сома – ад 100 см, акуня – ад 35 см.
22 мая – праздник великого угодника Божия святителя Николая в честь перенесения честных мощей его из города Миры в Бари. Он – велик в Церкви Христовой! И память его, прошедшая сквозь столетия и достигшая наших дней, лучшее тому свидетельство. Именно в этот день Преосвященнейший Вениамин, епископ Борисовский и Марьиногорский, совершил Божественную литургию в храме святителя Николая Чудотворца нашего города.
Апошнім часам у лясгасы з просьбай перасадзіць дрэва ў лясным насаджэнні на ўласны ўчастак звяртаюцца многія крупчане. Як зрабіць гэта лягальна і бясплатна тлумачыць інжынер па ахове і абароне лесу Крупскага лясгаса Сяргей РАХУБА.
Тэма дня ў гэтым годзе – «Наша біяразнастайнасць, наша харчаванне, наша здароўе». Біялагічная разнастайнасць – ці разнастайнасць асобных відаў ці цэлых экасістэм – жыццёва важная для здароўя і дабрабыту чалавека. Сёння, у Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці, таварыства настойліва заклікае ўсіх – урады, дзелавыя колы і грамадства – прыняць тэрміновыя меры для таго, каб абараніць і беражліва выкарыстаць гэту абсалютна неабходную сістэму жыццядзейнасці на нашай планеце.
Не памылюся, калі скажу, што ўсе нашы чытачы ведаюць аб тым, што калектыў работнікаў Крупскага льнозавода – вопытны, зладжаны, працавіты. Аб гэтым неаднаразова гаварыў і дырэктар прадпрыемства Васіль Хоміч. А яшчэ заўважаў, што апошнім часам на работу да іх часцей уладкоўваецца моладзь. І ў тым, што гэта сапраўды дастойная змена, нам давялося пераканацца ў першыя дні мая, калі разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянцінай Козел мы наведалі льнозавод.
Председатель Крупского райисполкома Анатолий Козел поздравил с наступающим Днем Победы Анну Ивановну Ветрову. В эти предпраздничные дни глава района, заместители председателя наносят визиты ветеранам и участникам Великой Отечественной войны. Поздравить, высказать слова благодарности за мирное небо над головой, поговорить о житейских делах, узнать, есть ли проблемы.
48 гадоў – такі працоўны стаж аператара машыннага даення кароў малочнатаварнай фермы «Грыцкавічы» эксперыментальнай базы «Эса» Веры Васільеўны Мазанік. Работы паспяховай, рэзультатыўнай. Шмат Ганаровых грамат, Падзяк у яе скарбонцы. Але самая галоўная – ордэн Працоўнай Славы ІІІ ступені. Заслужыць яго было няпроста, крытэрыі ацэнкі працы вельмі высокія, тым больш дарагі ён для простай вясковай жанчыны.
Перамога! З геніяльнай дакладнасцю аб ёй спяваюць як аб «свяце са слязамі на вачах». Сапраўды, гэта слова ўвабрала ў сябе слёзы горычы, болю, пакут і слёзы шчасця, радасці вызвалення і перамогі над лютым ворагам. 9 Мая – урачыстая дата, дарагая кожнаму з нас. 1 418 дзён і начэй доўжылася для нашага народа Вялікая Айчынная вайна. Гэта быў час цяжкіх выпрабаванняў, нябачнага гераізму і мужнасці. Таму Дзень Перамогі заўсёды быў і застаецца галоўным святам усіх брацкіх народаў, што змагаліся з агульным ворагам.
Во вторник, 8 апреля, с 8.00 до 9.00 состоится «прямая линия» с председателем Крупской профсоюзной организации работников АПК КОЗЕЛ Валентиной Анатольевной. Телефон 8-01796 27-7-26.
По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.
График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.